Адказы на папулярныя пытанні
-
Што такое біржавы задатак?
Біржавы задатак - грашовая сума, якая даецца ўдзельнікам біржавога гандлю біржы для забеспячэння выканання абавязацельстваў па біржавых здзелках (дамовах) і дамове на біржавое абслугоўванне. Больш падрабязна
-
Як разблакіраваць біржавы задатак?
Каб разблакіраваць біржавы задатак, неабходна падаць ва ўпраўленне суправаджэння біржавых здзелак дакументы, якія пацвярджаюць выкананне абавязацельстваў па здзелцы ў поўным аб’ёме. Прадавец пацвярджае адгрузку тавару, а пакупнік - аплату. Больш падрабязна
-
Як вярнуць біржавы задатак?
Каб вярнуць біржавы задатак на ваш разліковы рахунак, неабходна накіраваць на біржу арыгінал Даручэння на вяртанне задатку згодна з устаноўленым ўзорам (п. 7 Нарматыўных дакументаў біржы).
-
Ці можна разблакіраваць біржавы задатак, калі абавязацельствы па здзелцы выкананы часткова?
Не. Біржавы задатак разблакіруецца толькі пасля выканання абавязацельстваў па біржавой здзелцы ў поўным аб’ёме.
-
Як даведацца пра суму заблакіраванага і свабоднага біржавога задатку?
Інфармацыя пра памер свабоднага і заблакіраванага біржавога задатку размяшчаецца ў Персанальным раздзеле ўдзельніка біржавога гандлю ў падраздзеле «Задатак/ Запазычанасць» (кнопка «Карткі»).
-
Ці залежыць памер біржавога задатку для забеспячэння выканання абавязацельства па аплаце біржавога збору ад сумы (аб’ёму) выкананых біржавых здзелак?
Не. Памер біржавога задатку для забеспячэння выканання абавязацельстваў па аплаце біржавога збору не залежыць ад сумы (аб’ёму) здзейсненых біржавых здзелак. Для рэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь вызначана фіксаваная стаўка - 10 базавых велічынь, для нерэзідэнтаў Рэспублікі Беларусь - 450 еўра/ 500 USD/ 30 000 RUB/ 1 000 BYN.
-
Ці можа біржа скасаваць біржавую дамову?
Не. Біржа не з’яўляецца бокам па біржавой дамове і не мае права прымаць рашэнне аб скасаванні біржавых дамоваў. Скасаванне біржавой дамовы ажыццяўляецца па пагадненні бакоў біржавой здзелкі альбо паводле рашэння суда.
-
На які разліковы рахунак аплачваць штрафныя санкцыі па рашэнні біржы?
Штраф аплачваецца на працягу 3-х банкаўскіх дзён пасля атрымання рашэння на р/ р ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» УНП 190542056, рахунак BY23AKBB30120000059140000000, Банк атрымальніка ААТ «АСБ Беларусбанк», прасп. Дзяржынскага, 18, код AKBBBY2X.
-
Як выдаліць заўвагу аб парушэнні ўмоў аплаты/ адгрузкі з Персанальнага раздзела?
Неабходна падаць ва ўпраўленне суправаджэння біржавых здзелак дакументы, якія пацвярджаюць аплату або адгрузку тавару. Больш падрабязна
-
Асаблівасці выканання дамоваў па секцыі лесапрадукцыі.
У мэтах прадухілення канфліктных сітуацый пры выкананні абавязацельстваў па біржавых дамовах куплі-продажу лесаматэрыялаў круглых, піламатэрыялаў, фанеры, драўнянастружкавых і драўнянавалакністых пліт, паперы і кардону на ўнутраным рынку (далей - дамовы) звяртаем увагу ўдзельнікаў біржавых таргоў на п. 10.1 дамоваў, якія заключаюцца па рэкамендуемай біржай форме.
Паводле гэтага пункта дамова дзейнічае з даты яе рэгістрацыі ў ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» (далей - Біржа) да заканчэння тэрміну пастаўкі, указанага ў спецыфікацыі (-ыях). Заканчэнне тэрміну дзеяння дамовы цягне спыненне абавязацельстваў бакоў.
У гэтай сувязі нагадваем удзельнікам біржавых таргоў пра неабходнасць улічваць наступныя аспекты ў працэсе выканання дамовы:
- са сканчэннем тэрміну дзеяння дамовы спыняюцца ўсе абавязацельствы бакоў. Гэта азначае, што ўнясенне перадаплаты і адгрузка тавару пасля заканчэння тэрміну дзеяння дамовы не дапускаюцца;
- заканчэнне тэрміну дзеяння дамовы спыняе абавязацельства Прадаўца па пастаўцы тавару, а за Пакупніком пакідае права патрабаваць вяртанне перадаплаты. Разам з тым, заканчэнне тэрміну дзеяння дамовы не вызваляе бакі ад адказнасці за яе парушэнне (п. 4 арт. 395 Грамадзянскага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
- бакі маюць права заключыць дадатковае пагадненне аб прадаўжэнні тэрміну дзеяння дамовы, пры гэтым яно павінна быць заключана да заканчэння тэрміну дзеяння дамовы і зарэгістравана на Біржы ва ўсталяваным парадку.