Агляд біржавога таварнага рынку
З лютага 2011 года біржа выдае на рэгулярнай аснове «Штомесячны агляд біржавога таварнага рынку». Агляд выдаецца ў электроннай форме і распаўсюджваецца па падпісцы на электронныя адрасы кліентаў.
Для зручнасці «Агляд» падзелены на тэматычныя блокі:
- «Агляд. Агульная інфармацыя» – навіны біржы, аб’ёмы здзелак па секцыях, вынікі таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі, ф’ючарснымі кантрактамі на тэрміновым рынку, а таксама іншая карысная інфармацыя;
- «Агляд. Метал», «Агляд. Лес», «Агляд. Агра» – аб’ёмы таргоў па адпаведным сегменце рынку ў разрэзе відаў прадукцыі, каціроўкі і цэнавыя вынікі таргоў, рэйтынгі, індэксы, структура здзелак па таварах, пакупнікам, прадаўцам і г. д.
На гэтай старонцы прадстаўлены прыклады «Агляду біржавога таварнага рынку», якія даюць ўяўленне пра характар прапанаванага інфармацыйнага матэрыялу.
Падрабязную інфармацыю пра падпіску можна атрымаць тут.