Прамысловыя і спажывецкія тавары
Біржавыя таргі па секцыі ПСТ праводзяцца з выкарыстаннем двух праграмных комплексаў:
ПК «Біржавыя таргі ПСТ» ПК «Закупка ПСТ»
ПК «Біржавыя таргі ПСТ»
Праграмны комплекс «Біржавыя таргі ПСТ» прызначаны для рэалізацыі і закупкі шырокай наменклатуры тавараў як на ўнутраным, так і на знешнім рынках.
Пры гэтым пакупнікі - рэзідэнты Рэспублікі Беларусь могуць здзяйсняць у ПК «Біржавыя таргі ПСТ» закупкі за ўласныя сродкі на суму, якая не перавышае 1 000 базавых велічын (з улікам ПДВ) па адной здзелке (акрамя таргоў на падвышэнне).
Таргі праводзяцца на рускай і англійскай мовах штодня і кругласутачна ў рэжыме онлайн.
Алгарытм дзеянняў удзельніка таргоў:
- Вывучыць Рэгламент таргоў ПСТ
- Вывучыць Дапаможнік трэйдара ПК «Біржавыя таргі ПСТ»
- Зайсці ў ПК «Біржавыя таргі ПСТ»
ПК «Закупка ПСТ»
Праграмны комплекс «Закупка ПСТ» прызначаны для закупак тавараў за кошт уласных сродкаў на суму звыш 1000 базавых велічынь (з ПДВ) па адной здзелке.
Галоўная асаблівасць - прынцып «хачу купіць», г.зн. ініцыятарам таргоў выступае пакупнік, які прызначае дзень правядзення таргоў з рэгламентаванай гандлёвай сесіяй.
Неабходная ўмова здзяйснення біржавы здзелкі ў ПК «Закупка ПСТ» - наяўнасць не менш за дзве прапановы ад розных прадаўцоў.
Закупкі, якія можна праводзіць у ПК «Закупка ПСТ», рэгламентуюць наступныя прававыя акты:
- пастанова Савета Міністраў Рэспубліки Беларусь ад 15 сакавіка 2012 г. № 229 “Пра ўдасканаленне адносінаў у галіне закупак тавараў (работ, паслуг) коштам уласных сродкаў”
Алгарытм дзеянняў удзельніка таргоў:
- Вывучыць Рэгламент таргоў ПСТ
- Вывучыць Дапаможнік трэйдара ПК «Закупка ПСТ» i інтэрактыўную прэзентацыю
- Зайсці ў ПК «Закупка ПСТ»
Кантакты і зваротная сувязь
Допуск заявак на таргі і кантроль за ходам таргоў
у ПК «Біржавыя таргі ПСТ» (у т.л. рэгістрацыя біржавых дамоваў) |
|
Допуск заявак на таргі і кантроль за ходам таргоў у ПК «Закупка ПСТ» (у т.л. рэгістрацыя біржавых дамоваў) |