Праца трэйдараў
Трэйдары – прадстаўнікі акрэдытаванага на біржы ўдзельніка біржавога гандлю, якія звязаны з ім працоўнымі альбо грамадзянска-прававымі адносінамі і ажыццяўляюць для яго ўсе неабходныя дзеянні ў рамках працэсу біржавога гандлю.
Інфармацыя пра трэйдараў прадастаўляецца удзельнікам біржавы гандлю пры акрэдытацыі на біржы. Усе змены ў складзе трэйдараў неабходна фіксаваць па ўсталяваных біржай правілах.
Рэгістрацыя новых трэйдараў
Для рэгістрацыі на біржэ новаму (дадатковаму) трэйдару трэба атрымаць электронны лічбавы подпіс (ЭЛП). Пасля гэтага трэйдар уваходзіць у свой Персанальны раздзел, фарміруе заяву, падпісвае яе асабістым ключом ЭЛП і накіроўвае біржы ў форме электроннага дакумента. Ва ўстаноўленыя Правіламі біржавога гандлю тэрміны біржа разглядае гэтую заяву. Трэйдар лічыцца зарэгістраваным з моманту ўнясення звестак пра яго ў Гандлёвую сістэму.
Выключэнне трэйдара
У выпадку датэрміновага спынення паўнамоцтваў трэйдара ўдзельнік біржавога гандлю абавязаны не пазней за наступны дзень з моманту спынення паўнамоцтваў пісьмова ці праз персанальны раздзел паведаміць пра гэта біржу, накіраваўшы запоўненую Форму заявы аб спыненні паўнамоцтваў трэйдара (запаўняецца на фірмовым бланку арганізацыі, падпісваецца кіраўніком і замацоўваецца пячаткай арганізацыі).
Арыгіналы дакументаў неабходна прадаставіць ва ўпраўленне па працы з кліентамі: г. Мінск, вул. Казінца, д. 2, каб. 402, тэл. +375 (17) 309 32 32 / +375 (29) 309 32 32 / +375 (33) 309 32 31
Замена трэйдара
Замена трэйдара, які падаў заяўку на продаж/ куплю біржавога тавару, на іншага трэйдара або зняцце заяўкі з таргоў па прычыне адсутнасці трэйдара робяцца ўдзельнікамі біржавога гандлю не пазней за 30 хвілін да пачатку гандлёвай сесіі. Для гэтага на біржу накіроўваюцца складзеныя ў пісьмовай форме Заява аб замене трэйдара на біржавых таргах або Заява аб адсутнасці трэйдара на біржавых таргах, падпісаныя ўпаўнаважанай асобай удзельніка біржавога гандлю.
Заяву трэба адправіць па факсе:
- секцыя металапрадукцыі: +375 (17) 309 37 98, o.zdanovich@butb.by
- секцыя лесапрадукцыі: +375 (17) 309 37 96, a.rudominskiy@butb.by
- секцыя сельгаспрадукцыі: +375 (17) 309 37 97, dairy@butb.by, agro@butb.by
- секцыя перспектыўных тавараў: +375 (17) 374 51 67, goods@butb.by
- секцыя прамысловых і спажывецкіх тавараў: +375 (17) 309 37 36, tovar@butb.by