Рэгістрацыя пазабіржавых здзелак
Парадак і тэрміны рэгістрацыі пазабіржавых здзелак у ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» па таварных пазіцыях у адпаведнасці з зацверджаным пералікам вызначаны пастановай Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 8 кастрычніка 2015 г. № 839 «Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь ад 8 ліпеня 2015 г. № 284-З «Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у Закон Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах».
Звесткі для рэгістрацыі пазабіржавы здзелкі прадастаўляюцца заяўнікам у вэб-дадатку для рэгістрацыі пазабіржавых здзелак у форме электроннага дакумента не пазней трох рабочых дзён з дня заключэння пазабіржавы здзелкі.
Для рэгістрацыі пазабіржавы здзелкі неабходна:
- Бясплатна атрымаць ключ ЭЛП (у выпадку яго адсутнасці).
- Азнаёміцца з Інструкцыяй па працы з вэб-дадаткам і адказамі на найбольш папулярныя пытанні.
- Запусціць вэб-дадатак для рэгістрацыі пазабіржавых здзелак і ўнесці неабходныя звесткі.
- Пры неабходнасці прайсці бясплатнае навучанне працы ў сістэме электроннай рэгістрацыі пазабіржавых здзелак.
Тэрміны рэгістрацыі пазабіржавы здзелкі:
- Калі звесткі ўнесены ў поўным аб'ёме – на працягу 1 працоўнага дня з дня іх атрымання.
- Калі неабходна пацвярджэнне звестак – на працягу 1 працоўнага дня з дня пацверджання.
Кантроль рэгістрацыі пазабіржавых здзелак
Функцыі кантролю за выкананнем суб'ектамі гаспадарання заканадаўства аб парадку прадстаўлення звестак аб здзейсненых пазабіржавых здзелках ускладзены на Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь.
Увага:
За непадачу таварнай біржы звестак пра пазабіржавыя здзелкі або падачу такіх звестак з парушэннем тэрмінаў, падачу няпоўных ці заведама недакладных звестак службовыя асобы прадпрыемстваў могуць быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці паводле артыкула 12.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях.