Біржавыя індэксы
У дадзеным раздзеле прыведзены адны з найбольш важных інструментаў правядзення любога аналітычнага даследавання – біржавыя індэксы.
Як індывідуальныя (распрацаваныя пад канкрэтны від тавару з улікам неабходных дадатковых параметраў, такіх як пункт пастаўкі і ўмовы аплаты), так і групавыя (якія аб’ядноўваюць у сабе шэраг аднародных паказчыкаў) біржавыя індэксы служаць для нагляднага адлюстравання цэнавых тэндэнцый, а таксама дынамікі аб’ёмаў рэалізацыі асноўных таварных груп, якія гандлююцца на біржавой пляцоўцы.
Індывідуальныя біржавыя індэксы максімальна дакладна адлюстроўваюць цэнавую і аб’ёмную дынаміку для канкрэтнага тавару. Перавагай групавых (альбо агрэгаваных) паказчыкаў з’яўляецца прастата і нагляднасць пры вывучэнні агульнай карціны.
З прычыны значнай канцэнтрацыі прадукцыі на біржавой пляцоўцы па дадзеных паказчыках можна меркаваць аб дынаміцы змянення сітуацыі па таварным кірунку ў цэлым па краіне. Такая інфармацыя можа быць карыснай як для правядзення рэтраспектыўнага аналізу, так і для пабудовы прагнозных мадэляў.