Таргі маёмасцю
У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Беларуская ўніверсальная таварная біржа з’яўляецца аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі па продажы дзяржаўнай маёмасці і маёмасных правоў (ЭГП «БУТБ-Маёмасць»).
Прадметам таргоў на ЭГП «БУТБ-Маёмасць» могуць выступаць будынкі, збудаванні, машыны, транспартныя сродкі, абсталяванне, зямельныя ўчасткі, правы заключэння дамоваў арэнды і інш. Пры гэтым магчыма рэалізацыя як дзяржаўнай маёмасці, так і маёмасці, якая знаходзіцца ў прыватнай уласнасці. Набыць маёмасць могуць рэзідэнты і нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь.
Для ўдзелу у таргах неабходна:
- азнаёміцца з Рэгламентам арганізацыі і правядзення электронных таргоў па продажы маёмасці і маёмасных правоў на ЭГП «БУТБ-Маёмасць», размешчаным на сайце www.et.butb.by у раздзеле «Прававая інфармацыя / Нарматыўныя дакументы біржы»;
- прайсці акрэдытацыю ЭГП «БУТБ-Маёмасць»;
- унесці задатак;
- падаць заяву на ўдзел у электронных таргах з неабходнымі дакументамі.
Больш падрабязна - на сайце www.et.butb.by