Час працы кантакт-цэнтра:
пн. - чц.: з 9:00 да 18:00
пт.: з 9:00 да 16:45
сб. - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Іскавая заява

Падставай для ўзбуджэння вядзення па справе з’яўляецца іскавая заява, пададзеная з выкананнем патрабаванняў, прадугледжаных рэгламентам Арбітражнай камісіі. Іскавая заява павінна змяшчаць:

  • дату падачы іскавай заявы,
  • найменне і месца знаходжання асоб, якія з’яўляюцца бакамі арбітражнага разбору, іх паштовыя адрасы і банкаўскія рэквізіты,
  • абгрунтаванне кампетэнцыі Арбітражнай камісіі разглядаць дадзеную спрэчку,
  • абставіны, на якіх ісцец засноўвае свае патрабаванні,
  • доказы, якія пацвярджаюць патрабаванні істца,
  • цану іску, калі ён падлягае грашовай ацэнцы,
  • разлік сумы, якая спаганяецца або аспрэчваецца,
  • патрабаванні істца са спасылкай на акты заканадаўства,
  • звесткi пра выкананне дасудовага парадку ўрэгулявання спрэчкі, калі гэта патрабаванне прадугледжана ў дамове,
  • дакументы, якія пацвярджаюць дзяржаўную рэгістрацыю ў якасці юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка, а для істцоў, якія знаходзяцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь, - дакументы, якія пацвярджаюць іх юрыдычны статус, а таксама паўнамоцтвы асобы, якая падпісала іскавую заяву, на прад’яўленне іску,
  • пералiк дакументаў, якія прыкладаюцца да іскавай заявы.

Да іскавай заявы таксама прыкладаецца дакумент, які пацвярджае аплату арбітражнага збору.

У іскавай заяве ісцец мае права прасіць Арбітражную камісію пра разгляд справы ў адсутнасць свайго прадстаўніка.

Іскавая заява можа змяшчаць іншыя звесткі, неабходныя для правільнага вырашэння спрэчкі.

Іскавую заяву павінен падпісаць ісцец або ягоны прадстаўнік. Да іскавай заявы, падпісанай прадстаўніком, прыкладаецца даверанасць ці іншы дакумент, які пацвярджае паўнамоцтвы прадстаўніка на права подпісу іскавай заявы.

Іскавая заява падаецца ў Арбітражную камісію з копіямі па колькасці адказнікаў.

У іскавай заяве могуць быць злучаныя толькі патрабаванні, якія ўзніклі з адной біржавой здзелкі (дамовы). У выпадку прад’яўлення іскавых патрабаванняў, якія вынікаюць з розных здзелак (дамоваў), кожнае такое патрабаванне павінна быць аформлена самастойнай іскавай заяваю з аплатай кожнай з іх арбітражным зборам.

Спампаваць прыклад іскавай заявы.