Час працы кантакт-цэнтра:
пн. - чц.: з 9:00 да 18:00
пт.: з 9:00 да 16:45
сб. - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Звароты грамадзян і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб

Звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і юрыдычных асоб (далей звароты), якія паступаюць у адрас ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа», разглядаюцца ў адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асобаў».

ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» разглядае пытанні, выкладзеныя ў зваротах, у рамках сваёй кампетэнцыі, у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства.

Звароты ў ААТ «Беларуская універсальная таварная біржа» могуць быць пададзены заяўнікам у пісьмовай форме, а таксама выкладзены ў вуснай форме ў ходзе асабістага прыёму.

Пісьмовыя звароты падаюцца нарачным (кур'ерам), па пошце, у ходзе асабістага прыёму, шляхам унясення заўваг і (або) прапаноў у кнігу заўваг і прапаноў.

Звароты разглядаюцца на працягу пятнаццаці дзён з дня іх рэгістрацыі, а звароты, якія патрабуюць дадатковага вывучэння і праверкі, – не пазней аднаго месяца, калі іншы тэрмін не вызначаны заканадаўчымі актамі Рэспублікі Беларусь. Пры неабходнасці правядзення спецыяльнай праверкі, запыту неабходнай інфармацыі тэрмін разгляду звароту можа быць прадоўжаны старшынёй праўлення біржы, яго намеснікам, але не больш чым на адзін месяц з адначасовым паведамленнем аб гэтым грамадзяніна (індывідуальнага прадпрымальніка) або юрыдычнай асобы.

Пісьмовыя звароты грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас біржы;
  • прозвішча, імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы грамадзяніна;
  • адрас месца жыхарства (месца знаходжання) грамадзяніна;
  • выклад сутнасці звароту (прапановы, заявы, скаргі);
  • асабісты подпіс грамадзяніна.

Пісьмовыя звароты юрыдычных асоб павінны змяшчаць:

  • найменне і (або) адрас біржы;
  • поўную назву юрыдычнай асобы  – заяўніка і яе месца знаходжання;
  • выклад сутнасці звароту;
  • прозвішча, уласнае імя, імя па бацьку (калі такое маецца) або ініцыялы кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты;
  • уласны подпіс кіраўніка альбо асобы, упаўнаважанай ва ўстаноўленым парадку падпісваць звароты.

Да пісьмовых зваротаў, якія падаюцца прадстаўнікамі заяўнікоў, павінны таксама прыкладацца дакументы, якія пацвярджаюць іх паўнамоцтвы.

Ананімныя звароты разгляду не падлягаюць, за выключэннем зваротаў, якія змяшчаюць звесткі пра злачынства, якое рыхтуецца, здзяйсняецца ці здзейсненае.

Кніга заўваг і прапаноў знаходзіцца ў прыёмнай старшыні праўлення.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць у прыёмнай старшыні праўлення па тэл. +375 (17) 309-37-01 альбо ў філіялах біржы.

Прыём грамадзян, у тым ліку індывідуальных прадпрымальнікаў, і прадстаўнікоў юрыдычных асоб

Біржай арганізуецца асабісты прыём грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і прадстаўнікоў юрыдычных асоб, які праводзіцца старшынёй праўлення біржы, яго намеснікамі і дырэктарамі філіялаў біржы.

Прыём наведвальнікаў кіраўніцтвам біржы ажыццяўляецца ў прыёмнай кіраўніка па папярэднім запісе па тэлефоне +375 (17) 309-37-01 у адпаведнасці з графікам:

П.І.І. Пасада Дні прыёму Гадзіны прыёму
АСМАЛОЎСКІ Аляксандр Рыгоравіч Старшыня праўлення Серада 17:00 – 18:00
НОВІКАЎ Андрэй Пятровіч
Першы намеснік старшыні праўлення Аўторак  17:00 – 18:00
НАРКЕВІЧ Ірына Уладзіміраўна Намеснік старшыні праўлення Чацвер 17:00 – 18:00

Кіраўнікі філіялаў ажыццяўляюць прыём па месцу знаходжання філіялаў па наступнаму графіку:

Філіял Дырэктар філіяла Дні прыёму Гадзіны прыёму Тэлефон для папярэдяга запісу
Брэсцкі філіял Феакцістаў Васіль Міхайлавіч Чацвер 15:00 - 17:00 8-0162-20-89-89
Віцебскі філіял Багдасарава Аксана Паўлаўна Серада 10:00 - 13:00 8-0212-24-22-01
Гомельскі філіял Гінсар Рыгор Іванавіч Серада
15:00 - 17:00 8-0232-50-62-20
Гродзенскі філіял Новікаў Аляксандр Аляксандравіч Серада
10:00 - 13:00 8-0152-71-51-71
Магілёўскі філіял Смольнікаў Іван Міхайлавіч Панядзелак 15:00 - 17:00 8-0222-23-83-86

Кіраўнікі структурных падраздзяленняў біржы, а ў іх адсутнасць - iх намеснiкi альбо спецыялісты гэтых структурных падраздзяленняў, ажыццяўляюць прыём наведвальнікаў па пытаннях, якія знаходзяцца ў іх кампетэнцыі, у панядзелак-чацвер з 9:00 да 18:00, у пятніцу з 9:00 да 16:45 (абедзенны перапынак з 13:00 да 13:45).