Кантроль выканання здзелак
Адна з галоўных задач біржы – усяляк садзейнічаць заключэнню здзелак паміж будучымі партнёрамі на біржавых таргах. Пры гэтым біржа зацікаўлена ў тым, каб наступнае заключэнне біржавых дамоваў, ход іх выканання бакамі і завяршэнне імі выканання сваіх абавязацельстваў па дамовах праходзіла адказна і надзейна. Згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах» і ў адпаведнасці з Правіламі біржавога гандлю біржа абавязаная кантраляваць выкананне біржавых здзелак, праведзеных з прадастаўленнем забеспячэння выканання абавязацельстваў.
На біржы функцыянуе ўпраўленне суправаджэння біржавых здзелак, асноўныя задачы якога:
- садзейнічаць належнаму выкананню бакамі сваіх абавязацельстваў па дамове,
- кантраляваць ход выканання біржавых дамоваў, садзейнічаць прадухіленню альбо звядзенню да мінімуму наступстваў неналежнага выканання любым з бакоў сваіх абавязацельстваў,
- аб’ектыўна і аператыўна вырашаць канфліктныя сітуацыі паміж бакамі заключанай здзелкі, забяспечваючы пазасудовае ўрэгуляванне спрэчак,
- настойліва ўкараняць у практыку эфектыўныя і надзейныя механізмы забеспячэння выканання абавязацельстваў,
- выкарыстоўваць меры ўздзеяння на бок, вінаваты ў невыкананні альбо неналежным выкананні сваіх дамоўных абавязацельстваў.