Допуск да біржавых таргоў
Тэхналогія ўдзелу ў біржавых таргах патрабуе ад удзельнікаў біржавога гандлю строгага выканання ўстаноўленых нарматыўнымі актамі біржы патрабаванняў і своечасовасці іх выканання. Толькі ў гэтым выпадку механізм біржавых таргоў будзе працаваць суладна і без збояў, ініцыюючы гэтак жа суладнае выкананне біржавых дамоваў удзельнікамі біржавога гандлю.
Біржа ўлічвае выкананне удзельнікам біржавога гандлю ўсіх устаноўленых патрабаванняў і ўказвае на іх невыкананне размяшчэннем адпаведнай інфармацыі ў персанальным раздзеле кожнага з удзельнікаў (раздзел «Допуск да гандлю»).
Толькі адсутнасць заўваг дае права ўдзельніку біржавога гандлю ўдзельнічаць у біржавых таргах. Таму напярэдадні кожнай гандлёвай сесіі кожны ўдзельнік біржавога гандлю павінен пераканацца ў тым, што ўсе гэтыя патрабаванні выкананыя і заўваг у Персанальным раздзеле няма.
Прычынамі нядопуску да біржавых таргоў могуць быць:
- запазычанасць па аплаце біржавога збору;
- адсутнасць забеспячэння выканання абавязацельстваў;
- невыкананне ўдзельнікам біржавога гандлю альбо кліентам біржавога брокера абавязацельстваў па раней заключаных біржавых здзелках (дамовах);
- заканчэнне тэрміну акрэдытацыі ўдзельніка біржавога гандлю;
- непадпісанне біржавой дамовы ва ўстаноўлены тэрмін;
- іншыя падставы, выкладзеныя ў пункце 81 Правілаў біржавога гандлю.
У выпадку наяўнасці такіх заўваг неабходна іх аператыўна ўстараніць і, пры неабходнасці, звязацца з адпаведным структурным падраздзяленнем біржы па тэлефонах:
- Запазычанасць па аплаце біржавога збору: +375 (17) 309-32-40;
- Адсутнасць свабоднага біржавога задатку: +375 (17) 309-37-59, +375 (17) 309-37-04;
- Невыкананне абавязацельстваў па біржавых дамовах па секцыях:
- металапрадукцыя — +375 (17) 309-37-53, +375 (17) 309-37-93;
- лесапрадукцыя — +375 (17) 309-37-05;
- сельгаспрадукцыя — +375 (17) 309-32-99.
- Непадпісанне біржавой дамовы ва ўстановлены тэрмін:
- металапрадукцыя — +375 (17) 309-37-63, +375 (17) 309-37-09;
- лесапрадукцыя — +375 (17) 309-37-65;
- сельгаспрадукцыя — +375 (17) 309-37-12.
- Секцыя таргоў прамысловымі і спажывецкімі таварамі: +375 (17) 309-32-32.
Звароты ўдзельнікаў біржавога гандлю датычна допуску да біржавых таргоў разглядаюцца штодня да 15.00 (у пятніцу – да 14.00) працоўнага дня, які папярэднічае дню правядзення таргоў.