Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Часта задаюць пытанні

Біржавыя таргі ПСТ
  1. Як хутчэй за ўсё зарэгістраваць заяўку ў гандлёвай сістэме?

    Калі ваша заяўка была раней актываваная маклерам (дапушчаная да таргоў), то ў выпадку яе дэактывацыі вы маеце магчымасць актываваць яе паўторна без праверкі маклерам.

    У раздзеле «Дэактываваныя» ў картцы заяўкі вы можаце націснуць кнопку «Актываваць», пры гэтым дакладная копія заяўкі адлюструецца ў раздзеле «Актываваныя», а ў вас з’явіцца магчымасць скарэктаваць умовы пакупкі ці продажу.

  2. Ці абавязкова пакупніку размяшчаць заяўку на куплю?

    Калі агульны кошт набыванага тавару перавышае 10 БВ (БВ - базавая велічыня), пакупнік абавязаны падаць заяўку на куплю, пазначыўшы тым самым свой попыт. Заяўка на куплю пасля праверкі дапускаецца да таргоў з экспазіцыяй 24 гадзіны.

  3. Ці можна купіць тавар у ПК «Біржавыя таргі ПСТ» шляхам падачы аферты на выбраную прапанову з каталога на продаж?

    Так, можна адразу пачаць таргі, накіраваўшы аферту на заяўку прадаўца, калі агульны кошт патрэбнага пакупніку тавару не перавышае 10 БВ з улікам ПДВ.

  4. Што такое экспазіцыя і навошта яна патрэбная?

    Тэрмін экспазіцыі заяўкі на куплю - перыяд часу, на працягу якога ў пакупніка адсутнічае магчымасць падаць, акцэптаваць альбо адхіліць аферту прадаўца шляхам здзяйснення дзеянняў у карыстацкім інтэрфейсе ПК «Біржавыя таргі ПСТ».

    Тэрмін экспазіцыі для заявак на куплю складае 24 гадзіны і ўведзены для ўзмацнення канкурэнцыі прадаўцоў. Такім чынам, пакупнікі атрымліваюць найбольш выгадныя прапановы ад большай колькасці прадаўцоў і павялічваюць эфектыўнасць закупкі.

  5. Калі пакупнік падаў заяўку і тэрмін экспазіцыі мінуў, што яму рабіць у гэтым выпадку?

    Пакупніку варта зайсці ў «Прапанаваныя ўваходныя» раздзела асабістага кабінета «Заяўкі на куплю». Тут адлюстроўваюцца заяўкі на куплю, на якія паступілі прапановы прадаўцоў. Націскам на найменне тавару пакупніку трэба перайсці ў форму пададзенай ім заяўкі. Кнопка «Прапанаваныя заяўкі на продаж» адкрывае табліцу з прапановамі, якія паступілі ад прадаўцоў. Пасля аналізу прапаноў па найменні, апісанні і ўмовах продажу можна пачынаць таргі (падаваць аферту прадаўцу). Пачынаць таргі варта з той прапановай, якая максімальна адпавядае патрабаванням пакупніка і мае найлепшыя ўмовы продажу (па цане, умовах і тэрмінах аплаты і пастаўкі). Неабходна памятаць, што прапановы прадаўцоў, як правіла, з’яўляюцца стартавымі і, накіроўваючы сваю аферту, пакупнік мае права ўказаць уласныя ўмовы пакупкі.

    Адначасова падаваць аферту на некалькі прапаноў нельга, таму што ў выпадку згоды прадаўцоў з прапанаванымі ўмовамі куплі пакупнік набудзе тавар па пададзеных ім афертах.

  6. Ці паспее прадавец падаць сустрэчную прапанову пакупніку пасля заканчэння экспазіцыі?

    Прадаўцы, чые заяўкі на продаж ужо знаходзяцца ў каталогу заявак, маюць відавочную канкурэнтную перавагу па часе перад прадаўцамі, чые прапановы рыхтуюцца альбо знаходзяцца на праверцы. Заяўка на куплю на суму, якая перавышае 10 БВ, дапускаецца да таргоў з экспазіцыяй 24 гадзіны. Гэта азначае, што пакупнік не можа пачаць таргі з прадаўцамі да заканчэння ўстаноўленага тэрміну экспазіцыі. Пры гэтым пакупнік можа пачаць таргі толькі з тымі афертамі або заяўкамі на продаж, якія пададзены ў якасці сустрэчных на ягоную заяўку на куплю і знаходзяцца ў «Прапанаваныя ўваходныя» раздзела асабістага кабінета «Заяўкі на куплю».

  7. Ці магчыма набыццё колькасці тавару, адрознай ад колькасці, азначанай у заяўцы пакупніка?

    Так, магчыма, але дадзеная сітуацыя нетыповая. Прадаўцы часта выбудоўваюць цэнавую палітыку, зыходзячы з аб’ёму, патрэбнага пакупніку. Варта памятаць, што ў выпадку здзяйснення здзелкі заяўка на куплю будзе лічыцца задаволенай і аўтаматычна сыдзе з таргоў, незалежна ад таго, які аб’ём быў набыты.

    На паступіўшыя прапановы пакупнік мае права падаць аферту ў меншым аб’ёме, чым азначана ў заяўцы на куплю. У выпадку згоды прадаўца магчыма набыццё меншага аб’ёму.

    На паступіўшыя прапановы можна падаць аферту і ў большым аб’ёме, чым азначана ў заяўцы на куплю, пры захаванні дапушчальнай сумы аферты. У ПК «Біржавыя таргі ПСТ» пакупнік, які кіруецца нормай, апісанай п. 3 Рэгламенту біржавых таргоў па секцыі прамысловых і спажывецкіх тавараў, не мае права накіроўваць аферту на заяўку прадаўца на суму, якая перавышае 1000 БВ (з ПДВ).

  8. Пакупник падаў заяўку, тэрмін яе экспазіцыі мінуў, але не паступіла аніводнай прапановы. Пры гэтым у каталогу тавараў на продаж прапановы ёсць. Што рабіць?

    У гэтым выпадку варта (пры неабходнасці) прадоўжыць тэрмін дзеяння заяўкі. У самой заяўцы трэба націснуць кнопку «Змяніць умовы пакупкі» і ў полі «Тэрмін дзеяння заяўкі» змяніць дату. Заяўка з новым тэрмінам вернецца ў таргі без этапу праверкі маклерам.

    Калі прадаўжэнне тэрміну не дало выніку, г. зн. прапаноў па-ранейшаму няма, пакупніку неабходна праінфармаваць пра гэта маклера.

    Прапановы патрэбнага пакупніку тавару ў каталогу заявак на продаж можа і не быць. Таму тое, што заяўкі не пададзеныя як «сустрэчныя», азначае, што альбо яны неактуальныя, альбо трэба больш часу для падрыхтоўкі прадаўцом новай прапановы, ці ж прадавец па шэрагу прычын не можа ўдзельнічаць у закупцы. Часта пакупнікі абмежаваныя ў часе закупкі, аднак хуткасць не павiнна ўплываць на якасць, і падчас аналізу прапаноў прадаўцоў пакупнікам варта вывучыць як пададзеныя прапановы, так і прапановы ў каталогу заявак на продаж.

  9. Колькі часу прадавец можа разглядаць аферту пакупніка?

    Прадавец можа разглядаць аферту пакупніка толькі 24 гадзіны. Калі за гэты час прадавец не прыме ці не адхіліць аферту пакупніка, яна аўтаматычна здымаецца.

  10. У ПК «Біржавыя таргі ПСТ» пакупнік можа купіць толькі ў тых прадаўцоў, якія падалі яму сустрэчную прапанову ці накіравалі аферту на ягоную заяўку?

    Так, наяўнасці актываваных заявак у каталогу тавараў на продаж недастаткова. Таму прадаўцу варта накіраваць аферту альбо прапанаваць свой тавар у адказ на заяўку пакупніка. Толькі пададзеныя сустрэчныя прапановы ці аферты могуць быць разгледжаныя пакупніком, і толькі са сустрэчнымі прапановамі прадаўцоў пакупнік можа пачаць таргі.

    Актываваныя заяўкі на продаж фарміруюць партфель прапаноў, які дазволіць аператыўна, абмінаючы этап праверкі і допуску да таргоў, зрабіць прапанову пакупніку. Таму для большай эфектыўнасці ўдзелу ў таргах рэкамендуецца размяшчаць у гандлёвай сістэме максімальна шырокі асартымент тавараў на працяглы тэрмін, каб у патрэбны момант хутка скарэктаваць толькі ўмовы продажу (кнопкай «Змяніць умовы продажу») і накіраваць сустрэчную прапанову пакупніку. Акрамя таго, для зручнасці ўдзельнікаў таргоў рэалізаваны механізм рассылкі новых заявак на куплю, які наўпрост звязаны з вашымі заяўкамі.

  11. Як працуе механізм рассылкі інфармацыі пра новыя заяўкі на куплю і продаж?

    Таргі ў ПК «Біржавыя таргі» праходзяць кругласутачна сем дзён на тыдзень. Для забеспячэння ўдзельнікаў таргоў новай актуальнай інфармацыяй пра падзеі ў гандлёвай сістэме працуе механізм рассылкі апавяшчэнняў, у тым ліку і апавяшчэнняў пра новыя заяўкі на куплю і продаж. У кожнага трэйдара ў «Асабістым кабінеце» ёсць магчымасць самастойна выявіць рассыланыя апавяшчэнні ў раздзеле «НАЛАДЫ». Рассылка магчымая на электронную пошту. Дадаць ці змяніць электронны адрас і/ або нумар мабільнага тэлефона можна ў «Персанальным раздзеле» сайта www.butb.by.

    За рассылку апавяшчэнняў пра новыя заяўкі на куплю ў раздзеле «НАЛАДЫ» адказвае опцыя «Паступілі заяўкі на куплю паводле коду ТН ЗЭД». За рассылку апавяшчэнняў пра новыя заяўкі на продаж у раздзеле «НАЛАДЫ» адказвае опцыя «Паступілі заяўкі на продаж паводле коду ТН ЗЭД».

    Механізм рассылкі новых заявак пабудаваны на ўзаемасувязі кодаў ТН ЗЭД ЕАЭС з таварнай пазіцыяй у заяўках пакупніка і прадаўца. Калі заяўка прадаўца была хоць раз прынята ў таргі з кодам 6810 ..., то ўсе заяўкі пакупнікоў з кодам 6810 ... будуць заўсёды ў спісе рассылкі дадзенага прадаўца.

    Ці магчыма атрыманне апавяшчэнняў (без прывязкі да прынятым раней заяўках) пра новыя заяўках на куплю і продаж па кодах ТН ЗЭД названым у раздзеле «НАЛАДКІ» табліцы «Падпіска кодаў ТН ЗЭД».

  12. Ці можна мяняць умовы продажу і куплі без наступнай праверкі заяўкі маклерам?

    Пры націску кнопкі «Змяніць умовы продажу/куплі» ўдзельнікі таргоў маюць магчымасць, не здымаючы заяўку з таргоў, аператыўна змяняць ўмовы і тэрміны аплаты і пастаўкі, а таксама тэрмін дзеяння заяўкі.

  13. Што калі прадавец/ пакупнік бачыў заяўку пакупніка/ прадаўца, а праз некаторы час яна не адлюстроўваецца? У якіх выпадках дзеючая заяўка становіцца нябачнай?

    Актываваныя заяўкі могуць здымацца з таргоў у наступных выпадках:

    • заяўку зняў (адмяніў) сам пакупнік (прадавец),
    • заяўку зняў з таргоў маклер з указаннем прычыны для ўладальніка заяўкі,
    • скончыўся тэрмін дзеяння заяўкі,
    • заяўка на продаж знятая, калі рэалізаваны ўвесь аб’ём тавару,
    • заяўка на куплю знятая, калі тавар набыты.
Закупка ПСТ
  1. На што ў першую чаргу варта звярнуць увагу пры падачы заяўкі на продаж?

    Пры падачы заяўкі на продаж вельмі важна карэктна запоўніць палі «Найменне тавару», «Краіна-вытворца», «Вытворца», «код ТН ЗЭД ЕАЭС», а таксама «Апісанне».

  2. Ці можа прадавец-рэзідэнт зафіксаваць цану тавару ў валюце?

    Пры размяшчэнні заяўкі на продаж на ўнутраны рынак прадавец-рэзідэнт абавязаны указаць цану тавару ў беларускіх рублях. Іншая валюта плацяжу можа ўказвацца толькі ў тым выпадку, калі прадавец выстаўляе тавар на экспарт.

  3. Якія дакументы трэба абавязкова накіроўваць маклеру?

    Паводле п. 27 Рэгламенту біржавых таргоў па закупцы прамысловых і спажывецкіх тавараў за кошт уласных сродкаў пакупніка ў ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» пры размяшчэнні прапановы на продаж тавару на суму звыш за 3 000 БВ прадавец абавязаны даць маклеру дакументы, якія пацвярджаюць наяўнасць тавару, а для тавару, які з’явіцца ў будучыні, - дамову куплі-продажу (пастаўкі) тавару і гарантыйны ліст вытворцы, яго збытавай арганізацыі (афіцыйнага гандлёвага прадстаўніка) ці ўласніка тавару.

  4. Ці магчыма змена тэрміну прыёму прапаноў на продаж?

    Па запыце трэйдара пакупніка (паведамленне ў сістэме) маклер змяняе тэрмін прыёму прапановы на продаж.

  5. Ці магчыма змена працягласці фаз біржавых таргоў?

    Так, магчыма змена працягласці актыўных фаз таргоў. Напрыклад, фаза канкурыравання прадаўцоў можа быць змененая па запытах трэйдараў прадаўцоў па ўзгадненні з трэйдарам пакупніка, а фаза прыняцця рашэння пакупніком можа быць прадоўжана па запыце трэйдара пакупніка.

  6. Як прадаўцу атрымліваць інфармацыю пра размяшчэнне новых заявак на куплю?

    Існуючы механізм аўтаматычнага апавяшчэння пра размешчаныя заяўкі заснаваны на аналізе кодаў ТН ЗЭД, азначаных у заяўках прадаўцоў і пакупнікоў, таму для таго, каб атрымліваць апавяшчэнні, неабходна хоць бы раз падаць заяўку на продаж з адпаведным кодам ТН ЗЭД.

  7. Што рабіць, калі ў розных укладках ПК Закупка ПСТ адлюстроўваецца розны біржавы час?

    Разыходжанне часу, які адлюстроўваецца ва ўкладцы ПК «Закупка ПСТ» кліента біржы, і фактычнага часу біржавых таргоў, які ўлічваецца на серверы біржы, магчыма ў наступных выпадках:

    • Калі на кампутары кліента ўручную ўсталяваны іншы гадзінны пояс альбо час. У гэтым выпадку пры ўваходзе ў ПК «Закупка ПСТ» у яго адлюструецца карэктны час, але затым ён можа змяніцца да наступнага абнаўлення старонкі.
    • Калі праца вядзецца ў 2-х і больш укладках: у новай укладцы час будзе роўны часу апошняга абнаўлення «бацькоўскай» укладкі. Дадзеная асаблівасць звязаная з рознымі падыходамі ў працы з дубліраванымі ўкладкамі ў розных браўзарах. У гэтых выпадках удзельніку неабходна працаваць у адной укладцы або падтрымліваць у актуальным стане ўсе запушчаныя ўкладкі.
    • Калі на кампутары кліента ўсталявана батарэйка, якая састарваецца альбо няспраўна працуе (сілкавальная BIOS, UEFI). Гэта можа выклікаць адставанне ходу часу ад фактычнага.
  8. Што рабіць, калі ў ходзе актыўнай фазы ў ПК Закупка ППТ я перастаў бачыць прапановы канкурэнтаў?

    Пачаўся закрыты перыяд актыўнай фазы таргоў (апошнія 10 хвілін) калі прадаўцы бачаць толькі свае прапановы. Пры гэтым ніхто іншы акрамя прадаўца не бачыць ўносяцца ім прапановы.