Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Часта задаюць пытанні

Агульныя пытанні
  1. Тыпавыя памылкі пры ўваходзе па ЭЛП у Персанальны раздзел і іншыя праграмныя модулі
    1. Праяўленне памылкі: З’яўленне паведамлення «Памылка пры выпрацоўцы ЭЛП (памылка -3011…)…».

      Устараненне: Дадзенае паведамленне выдаецца пры ўводзе памылковага пароля. Таму неабходна праверыць правільнасць уводзімага пароля і паўтарыць ўвод. Калі гэта не дапамагае - звярнуцца ў Цэнтр пасведчанняў «БУТБ».

    2. Проявление ошибки: З’яўленне паведамлення «Памылка пры пошуку сертыфікатаў (няма ніводнага адпаведнага сертыфіката,…)…»

      Устараненне: У дадзеным выпадку неабходна пераканацца:

      • ці запушчаны праграмны модуль CryptoBUTB (CryptoService.exe). У гэтым можна пераканацца па наяўнасці на панэлі задач (у правым ніжнім куце) адпаведнага цэтліка;
      • ці ёсць у папцы CryptoBUTB/PrivateKeys файл з пашырэннем *.sck. Калі файл прысутнічае, праверце дату яго стварэння. Яна павінна быць не ранейшая, чым 1 год ад бягучай даты;
      • што версія ўсталяванага на вашым кампутары праграмнага модуля CryptoBUTB (CryptoService.exe) адпавядае актуальнай версіі на сайце біржы (супаставіць нумары версіі і даты апошняй змены модуляў - захаванага на вашым кампутары і наяўнага на сайце).

      Выкананне вышэйзгаданага павінна ўстараніць праблему. Калі гэтага не адбылося - звяртайцеся ў Цэнтр пасведчанняў.

    3. Праяўленне памылкі: З’яўленне паведамлення «Не магу падлучыцца да Кліента стварэння ЭЛП….»

      У дадзеным выпадку неабходна пераканацца:

      • ці запушчаны Кліент для стварэння ЭЛП (Digital Signature) – па наяўнасці адпаведнага цэтліка на панэлі задач (у правым ніжнім куце);
      • што версія Кліента для стварэння ЭЛП (Digital Signature), усталяванага на Вашым кампутары, адпавядае яго актуальнай версіі на сайце (супаставіць нумар версій і даты апошніх змен модуля).

      У выпадку немагчымасці самастойна вырашыць праблему звяртайцеся ў Цэнтр пасведчанняў.

  2. Магчымыя памылкі падчас абнаўлення праграмнага забеспячэння біржы

    У выпадку ўзнікнення памылкі падчас абнаўлення праграмнага забеспячэння біржы трэба паўторна правесці яго ўсталёўку. Для гэтага ў сваім кампутары прайдзіце па ланцужку «Пуск > Панэль кіравання > Праграмы і кампаненты», знайдзіце праграму, якую неабходна пераўсталяваць, выдаліце яе са свайго кампутара, а затым спампуйце яе з сайта і ўсталюйце зноў

    У выпадку, калі пры працы з Web–дадаткамі выявілася, што іх асобныя функцыі недаступныя для выкарыстання, трэба ачысціць кэш браўзара наступнымі спосабамі:

    • для Google Chrome: Ctrl+Shift+Del >> Ачысціць кэш >> Ачысціць гісторыю,
    • для Internet Explorer: Ctrl+Shift+Del >> Часовыя файлы Интэрнэту >> Выдаліць,
    • для Mozilla Firefox: Ctrl+Shift+Del >> Кэш >> Ачысціць зараз,
    • для Opera: Ctrl+F12 >> Пашыраныя >> Гісторыя >> Дыскавы кэш >> Ачысціць,
    • для Safari: Ctrl+Alt+E >> Ачысціць.

    У агульным выпадку, для абнаўлення пэўнай старонкі з ачысткай у любым браўзары трэба выкарыстаць камбінацыю клавіш Ctrl + F5.

  3. Абмежаванні пры працы ў ПК «Біржавыя таргі ПСТ»
    1. Выкарыстанне браўзара Mozilla Firefox, Google Chrome стварае абмежаванні пры ўваходзе ў ПК «Біржавыя таргі ПСТ» па электронным лічбавым подпісе (ЭЛП).

      Пры выкарыстанні гэтага браўзара неабходна выканаць налады, указаныя пры ўваходзе ў Персанальны раздзел.

    2. Пры выкарыстанні браўзара Internet Explorer для працы ў ПК «Біржавыя таргі ПСТ» узнікаюць сур’ёзныя абмежаванні. У прыватнасці, неактыўная кнопка «Набыць» у падраздзеле «Прапанаваныя ўваходныя заяўкі на продаж». Таму для працы ў ПК «Біржавыя таргі ПСТ» рэкамендуем выкарыстаць іншы браўзар.
  4. Памылка пры рэгістрацыі пазабіржавых здзелак

    Праяўленне памылкі: У дадатку для рэгістрацыі пазабіржавых здзелак пры спробе адправіць дадзеныя на рэгістрацыю выдаецца паведамленне: «Праверце правільнасць запаўнення палёў у раздзеле [2]».

    У дадзеным выпадку адпраўку дадзеных неабходна здзейсніць у наступным парадку:

    1. Пасля запаўнення ўсіх дадзеных у блоку «Звесткі пра тавар» націснуць на кнопку «Дадаць у спіс». Пры гэтым здзелка адлюструецца ў блоку 4.
    2. Націснуць на кнопку «Адправіць на рэгістрацыю».