Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ будзе супрацоўнічаць з Цэнтрам стратэгічных распрацовак Башкартастана

24.06.2026

Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) і Цэнтр стратэгічных распрацовак Рэспублікі Башкартастан (ЦСР РБ) аб'яднаюць намаганні, каб сумесна садзейнічаць развіццю біржавога гандлю паміж беларускімі і башкартастанскімі кампаніямі. Такая мэта пагаднення аб супрацоўніцтве, падпісанага першым намеснікам старшыні праўлення БУТБ Вольгай Гарэлік і дырэктарам ЦСР РБ Яўгенам Базылёвым. Афіцыйная цырымонія падпісання дакумента адбылася 24 чэрвеня ў рэжыме відэаканферэнцсувязі.

DSCF4056.JPG

У адпаведнасці з пагадненнем асноўная ўвага будзе сканцэнтравана на прыцягненні суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва Башкортастана на беларускую біржавую платформу. У рамках рашэння гэтай задачы бакі плануюць арганізоўваць інфармацыйныя і навучальныя мерапрыемствы для башкартастанскіх дзелавых колаў, праводзіць кансультацыі па пытаннях акрэдытацыі і ўдзелу ў біржавых таргах на БУТБ і працаваць над пашырэннем наменклатуры тавараў беларускай і башкартастанскай вытворчасці, якія рэалізуюцца з прымяненнем біржавога механізму.

DSCF4043.JPG

«Партнёрства паміж нашымі арганізацыямі, несумненна, паслужыць умацаванню супрацоўніцтва Беларусі і Башкортастана ў сферы біржавога гандлю і створыць спрыяльныя ўмовы для далейшага росту тавараабароту. У нашых сілах зрабіць так, каб падпісаны сёння дакумент стаў падмуркам для плённай сумеснай працы і прынёс рэальны эканамічны эфект», – адзначыла Вольга Гарэлік пасля заканчэння цырымоніі падпісання пагаднення.

DSCF4046.JPG

Яўген Базылёў таксама падкрэсліў важнасць устанаўлення партнёрскіх адносін з БУТБ і выказаў гатоўнасць ужо ў найбліжэйшы час пачаць напаўненне пагаднення канкрэтнымі мерапрыемствамі.

DSCF4055.JPG

«Хацелася б як мага хутчэй перавесці нашыя дамоўленасці ў практычную плоскасць. Бо чым больш башкартастанскіх прадпрымальнікаў пачнуць карыстацца беларускай пляцоўкай, тым больш актыўна і дынамічна будзе развівацца гандаль паміж нашымі рэспублікамі. Для гэтага мы гатовы задзейнічаць наяўныя ў нас інфармацыйныя рэсурсы і шырокую сетку кантактаў у бізнес-супольнасці Башкартастана», – заявіў кіраўнік ЦСР РБ.

Паводле даных БУТБ, цяпер на біржы акрэдытаваны 37 суб'ектаў гаспадарання Рэспублікі Башкартастан, што на 4 больш, чым у пачатку года. Па выніках 5 месяцаў сума здзелак башкартастанскіх удзельнікаў вырасла на 25% год да года, да 3,3 млн USD у эквіваленце. У структуры біржавога тавараабароту Беларусі і Башкартастана пераважае беларускі экспарт. Найбольшыя аб'ёмы продажаў у студзені-маі 2026 г. прыпалі на сухое малако, сметанковае масла, мясапрадукты і піламатэрыялы. З Башкартастана праз БУТБ сёлета імпартаваліся толькі вырабы з чорных металаў.

.