Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Беларусь і Дагестан удвая павялічылі аб'ёмы біржавога гандлю прадукцыяй АПК

25.06.2026

Прадукцыя аграпрамысловага комплексу стала галоўным драйверам росту біржавога тавараабароту Беларусі і Дагестана ў студзені-маі 2026 г. Аб гэтым заявіў намеснік начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Герман Пузырны ў ходзе IV пасяджэння двухбаковай камісіі па каардынацыі супрацоўніцтва.

photo_2026-06-24_18-55-10.jpg

«За 5 месяцаў бягучага года сума біржавых здзелак па куплі і продажы сельгаспрадукцыі паміж беларускімі і дагестанскімі кампаніямі склала 3,3 млн. USD. Гэта ў два разы больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. З Беларусі ў Дагестан пастаўлялася пераважна несалёны сметанковы алей, а з Дагестана ў Беларусь - мытая авечая поўсць», – расказаў прадстаўнік біржы.

photo_2026-06-24_18-55-25.jpg

Разам з тым, на думку Германа Пузырнага, для забеспячэння станоўчай дынамікі аб'ёмаў біржавога гандлю Беларусі і Дагестана ў доўгатэрміновай перспектыве неабходна ўжо зараз актывізаваць работу па прыцягненню дагестанскага бізнесу на платформу БУТБ. Гэта дасць магчымасць не толькі павялічыць біржавы тавараабарот, але і пашырыць асартымент тавараў, што рэалізуюцца па біржавых кантрактах.

photo_18-55-08.jpg

«Сёлета на нашу пляцоўку прыйшлі 2 новыя ўдзельнікі з Дагестана. У выніку агульная колькасць акрэдытаваных на біржы дагестанскіх кампаній дасягнула 12. Лічу, што гэтага недастаткова для раскрыцця патэнцыялу супрацоўніцтва нашых рэспублік у сферы біржавога гандлю. Акрамя таго, яшчэ адным стрымліваючым фактарам з'яўляецца абмежаваная таварная наменклатура. На сённяшні дзень ільвіную долю біржавога тавараабароту Беларусі і Дагестана забяспечваюць толькі некалькі таварных пазіцый. Паглыбленне ўзаемадзеяння гэтым напрамкам акажа пазітыўны ўплыў на паказчыкі біржавога гандлю і ў цэлым пасадзейнічае ўмацаванню двухбаковых гандлёва-эканамічных адносін», – упэўнены намеснік начальніка ўпраўлення ЗЭД БУТБ.