Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Цэнавы калідор

У адпаведнасці з арт. 17 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб таварных біржах» у мэтах недапушчэння маніпулявання цэнамі біржай распрацаваны і ўжываецца механізм цэнавога калідора, які прадухіляе неабгрунтаваныя завышэнні або заніжэнні кошту прадукцыі ў параўнанні з рэальнымі рынкавымі цэнамі.

Рашэнне аб увядзенні, змяненні межаў альбо адмене цэнавога калідора прымаецца пры неабходнасці пасля ўсебаковага вывучэння кан’юнктуры рынку, заснаванага на дадзеных аб узроўні попыту і прапановы на тавар, выніках статыстычных метадаў аналізу біржавых каціровак папярэдніх перыядаў, іншых цэнаўтваральных фактараў.

Звяртаем увагу, што заяўкі, цэны ў якіх не адпавядаюць прыведзеным парогавым значэнням, у Гандлёвую сістэму без аб’ектыўнага абгрунтавання не загружаюцца і таргі па ўказаных лотах не праводзяцца.

Адзіны цэнавы калідор па секцыі металапрадукцыі

Заўвагі і прапановы па ўсталяванні межаў цэнавога калідора можна накіроўваць на электронную скрыню: cenovoi_koridor@butb.by