Біржавыя каціроўкі
Адна з асноўных задач біржы – фарміраванне біржавых каціровак, якія найбольш аб’ектыўна адлюстроўваюць рэальны кошт біржавога тавару. Біржа канцэнтруе попыт і прапанову на куплю і продаж біржавых тавараў, вызначае суадносіны паміж бягучых попытам і бягучай прапановай, у выніку чаго выяўляецца цана як выражэнне раўнавагі часовай і адноснай, але дастатковай для ажыццяўлення той ці іншай здзелкі. Вось чаму біржавыя каціроўкі выкарыстоўваюцца ў якасці арыентыру пры заключэнні здзелак як у біржавым, так і пазабіржавым абароце.
Акрамя інфармавання зацікаўленых структур пра рынкавыя цэны, біржавыя каціроўкі ўсё часцей прымяняюцца органамі дзяржаўнага кіравання ў якасці арыентыру пры фарміраванні рэспубліканскай палітыкі ў галіне цэнаўтварэння, а таксама суб’ектамі гаспадарання для перагляду цэн у доўгатэрміновых кантрактах з умовай зменнай цаны (напрыклад, пры рэалізацыі лесаматэрыялаў у нарыхтаваным выглядзе).
У традыцыйным разуменні, біржавая каціроўка – гэта вынік выкананай па адмысловай методыцы апрацоўкі дадзеных пра цэны, якія былі ўсталяваныя ў працэсе біржавых таргоў, падрыхтоўка іх для публікацыі ў біржавых бюлетэнях альбо зводках і прадастаўленне ўдзельнікам таргоў.
Біржавая каціроўка вызначаецца для стандартных тавараў, якія рэгулярна выстаўляюцца на біржавыя таргі, у адпаведнасці з абавязковымі для ўліку асноўнымі цэнаўтваральнымі фактарамі: памерныя і якасныя характарыстыкі, базіс пастаўкі, умовы аплаты і інш.
Біржа таксама прадстаўляе цэнавыя вынікі біржавых таргоў, якія разлічваюцца для прадукцыі, якая гандлюецца нерэгулярна, а таксама для тавараў, аб’ём партыі якіх ніжэй мінімальнага ўзроўню, што ўстанаўліваецца для кожнага наймення прадукцыі, і носяць даведачны характар.
Біржавыя каціроўкі і цэнавыя вынікі, якія страцілі актуальнасць, пераносяцца з сайта біржы ў архіў, для доступу да якога неабходна падпісацца на адпаведную інфармацыйную паслугу ці скарыстацца з выбаркі па запыце.
Унутраны рынак | Экспарт |
---|---|
Унутраны рынак | Экспарт |
---|---|
Унутраны рынак | Экспарт |
---|---|
Квартальная біржавая каціроўка – цана біржавога тавару (групы тавараў), вызначаная па выніках біржавых таргоў за тры месяцы (квартал), якія папярэднічаюць пачатку чарговага квартала. Квартальная біржавая каціроўка вызначаецца шляхам аналізу біржавых здзелак, цэн, прапанаваных удзельнікамі біржавога гандлю, і іншых цэнаўтваральных фактараў на падставе ўсталяваных біржай адзіных крытэрыяў і спецыяльных метадаў.
Прымяненне квартальных біржавых каціровак:
- У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23.11.2020 № 437 "Аб вядзенні лясной гаспадаркі і рэалізацыі драўніны" стартавая цана на дзелавую драўніну ў нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах ААТ "Беларуская ўніверсальная таварная біржа" павінна адпавядаць квартальным біржавым каціроўкам.
- На біржавых таргах існуе магчымасць заключэння доўгатэрміновых біржавых здзелак з умовай цаны, якая карэктуецца ў адпаведнасці з квартальнымі біржавымі каціроўкамі. Дадзены механізм ужываецца для забеспячэння эфектыўнай гандлёва-закупачнай дзейнасці пры рэалізацыі ў рамках адной здзелкі істотных аб’ёмаў тавараў (напрыклад, круглых лесаматэрыялаў, піламатэрыялаў і інш.) з пастаўкай на працягу доўгага перыяду часу і ўлікам змянення кан’юнктуры рынку.
Лесапрадукцыя
Унутраны рынак
- Лесаматэрыялы ў нарыхтаваным выглядзе. Квартальная (для стартавых цэн) – студзень-сакавік 2025 г. (для стартавых цэн у II квартале 2025 г.)
- Лесаматэрыялы ў нарыхтаваным выглядзе. Квартальная - студзень-сакавік 2025 г. (для выкарыстання бакамі доўгатэрміновых здзелак з умовай зменнага кошту)
- Узор дадатковага пагаднення да дамоваў з карэкціроўкай цаны
Згодна з Палажэннем аб парадку рэгістрацыі таварнай біржай пазабіржавых здзелак у мэтах інфармавання зацікаўленых пра ўзровень цэн на асобныя віды прадукцыі, які склаўся на беларускім пазабіржавым рынку (паводле пераліку, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 08.10.2015 № 839), Беларуская ўніверсальная таварная біржа штомесяц публікуе на сайце біржавыя каціроўкі па пазабіржавых здзелках, прычым біржавыя каціроўкі, якія страцілі актуальнасць, пераносяцца з сайта біржы ў электронны архіў.
Адбор здзелак для разліку біржавых каціровак як па біржавых, так і па пазабіржавых здзелках ажыццяўляецца па адных і тых жа асноўных цэнаўтваральных фактарах (каціровачных параметрах), сярод якіх характарыстыкі тавару, мінімальны аб’ём партыі, базіс пастаўкі і ўмовы аплаты.
Неабходна адзначыць, што біржавая каціроўка мае даведачны характар і з’яўляецца арыенцірам для ўдзельнікаў таварнага рынку, паколькі ў ёй не ўлічваецца шэраг паказчыкаў, якія ўскосна ўплываюць на кошт прадукцыі: тэрмін пастаўкі, колькасць дзён адтэрміноўкі, працэнт перадаплаты, адлегласць ад месца пастаўкі, дадатковыя характарыстыкі тавару (напрыклад, спосаб апрацоўкі паверхні металу, працэнт утрымання пратэіну шротаў алейных, прапітка пілапрадукцыі антысептычным сродкам і інш.). Акрамя таго, пазабіржавому рынку ўласцівы шэраг сваіх асаблівасцяў, такіх як наяўнасць у некаторых выпадках глыбокіх кааперацыйных сувязяў паміж прадаўцом і пакупніком, прадастаўленне аб’ёмных зніжак на буйныя партыі прадукцыі і інш.
У выпадку рэгістрацыі неабходных звестак пра ўсе пазабіржавыя здзелкі, якія падлягаюць рэгістрацыі, у поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны, уплыў ускосных фактараў нівелюецца. Разам з тым асобныя суб’екты гаспадарання па-ранейшаму парушаюць указаныя нормы заканадаўства, што, у сваю чаргу, адбіваецца на ўзроўні і аб’ектыўнасці біржавых каціровак у пэўныя перыяды часу.
Таму звяртаем увагу, што з 04 красавіка 2016 г. за непадачу звестак пра пазабіржавую здзелку, а таксама за падачу няпоўных альбо недакладных звестак прадугледжваецца адміністрацыйная адказнасць (артыкул 12.14 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях).
Унутраны рынак |
---|
Унутраны рынак | Экспарт |
---|---|
Унутраны рынак | Экспарт |
---|---|