Гласарый
АДКРЫТЫ КЛЮЧ – паслядоўнасць сімвалаў, адпаведная пэўнаму асабістаму ключу, даступная для ўсіх зацікаўленых арганізацый альбо фізічных асоб, якая ўжываецца пры праверцы электроннага лічбавага подпісу.
АКРЭДЫТАЦЫЯ – прадастаўленне біржай юрыдычным асобам Рэспублiкi Беларусь, індывідуальным прадпрымальнікам, зарэгістраваным у Рэспубліцы Беларусь, замежным і міжнародным юрыдычным асобам (арганізацыям, якія не з’яўляюцца юрыдычнымі асобамі) і фізічным асобам правоў на ўдзел у біржавых таргах і здзяйсненне біржавых здзелак у якасці наведвальнікаў біржавых таргоў або біржавых брокераў на падставе дамоваў на біржавое абслугоўванне.
АКТЫЎНАЯ ЗАЯЎКА – заяўка на куплю, якая была пададзеная ў ходзе гандлёвай сесіі.
АПЕРАТАР ЭЛЕКТРОННАЙ ГАНДЛЁВАЙ ПЛЯЦОЎКІ – юрыдычная асоба, якая забяспечвае функцыянаванне электроннай гандлёвай пляцоўкі.
АРБІТРАЖНАЯ КАМІСІЯ – стала дзеючы арбітражны орган, які ажыццяўляе сваю дзейнасць па вырашэнні спрэчак, якія вынікаюць з біржавых здзелак (дамоваў), зарэгістраваных ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку, за выключэннем спрэчак, бокам якіх з’яўляецца ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» ці яе працаўнікі.
АСАБІСТЫ КЛЮЧ ЭЛЕКТРОННАГА ЛІЧБАВАГА ПОДПІСУ – паслядоўнасць сімвалаў, якая належыць пэўнай арганізацыі або фізічнай асобе і выкарыстоўваецца пры выпрацоўцы электроннага лічбавага подпісу.
АТЭСТАЦЫЙНАЯ КАМIСIЯ – орган біржы, які забяспечвае правядзенне атэстацыі трэйдараў у адпаведнасці з Палажэннем аб атэстацыйнай камісіі ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» і іншымі лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Біржы.
АТЭСТАЦЫЯ – працэдура праверкі адпаведнасці кваліфікацыі трэйдара ўсталяваным біржай кваліфікацыйным патрабаванням, якая праводзіцца ў форме тэставання.
БІРЖАВАЯ КАЦІРОЎКА – цана на біржавы тавар, вызначаная шляхам каціроўкі цэн.
БІРЖАВЫ ГАНДАЛЬ – дзейнасць біржы і ўдзельнікаў біржавога гандлю, накіраваная на здзяйсненне біржавых здзелак.
БІРЖАВЫ БРОКЕР – удзельнік біржавога гандлю, які аказвае кліентам біржавога брокера пасрэдніцкія паслугі па заключэнні біржавых здзелак ад імя кліента біржавога брокера і за яго кошт, ад імя кліента біржавога брокера і за свой кошт, а таксама ад уласнага імя за кошт кліента біржавога брокера.
БІРЖАВАЯ ДАМОВА – дамова, якой афармляецца здзейсненая біржавая здзелка.
БІРЖАВЫ ПЕРАВОЗЧЫК – арганізацыя, якая аказвае ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі біржы ўдзельнікам біржавога гандлю і кліентам біржавых брокераў паслугі, звязаныя з перавозкай тавару, які выстаўляецца на біржавыя таргі і (або) рэалізаваны на біржавых таргах.
БІРЖАВЫ ЗБОР – плата за арганізацыю і правядзенне біржавых таргоў, якая спаганяецца біржай з удзельнікаў біржавога гандлю і памер якой вызначаецца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
БІРЖАВЫ СКЛАД – арганізацыя, якая ажыццяўляе ў адпаведнасці з лакальнымі нарматыўнымі прававымі актамі Біржы дзейнасць па прыёме, захоўванню і выдачы біржавога тавару, выкананні іншых аперацый, спадарожных складской дзейнасці.
БІРЖАВЫ ТАВАР – любыя рэчы, якія вызначаюцца радавымі прыкметамі, не выключаныя з абароту, а таксама маёмасныя правы, калі іншае не прадугледжана Законам Рэспублікі Беларусь ад 05.01.2009 «Аб таварных біржах», і (або) Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, дапушчаныя таварнай біржай да біржавога гандлю ў адпаведнасці з заканадаўствам. У выпадках, устаноўленых Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь або Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, да біржавога тавару могуць быць аднесеныя работы і паслугі.
БІРЖАВЫЯ ТАРГІ – працэдура заключэння біржавых здзелак.
БЯГУЧАЯ СТАЎКА – апошняя цана прапановы ўдзельніка ў канкрэтны момант таргоў.
БЯГУЧАЯ ЦАНА ЭЛЕКТРОННАГА АЎКЦЫЁНУ – кошт закупкі ў пэўны момант таргоў.
ГАНДЛЁВАЯ СЕСІЯ – перыяд, на працягу якога ўдзельнікі біржавога гандлю заключаюць біржавыя здзелкі.
ГАНДЛЁВАЯ СІСТЭМА – сукупнасць баз дадзеных, тэхнічных, праграмных, тэлекамунікацыйных і іншых сродкаў, якія забяспечваюць магчымасць уводу, захоўвання і апрацоўкі інфармацыі, неабходнай для заключэння біржавых здзелак і кантролю выканання абавязацельстваў па біржавых здзелках.
ГАНДЛЁВЫ ДЗЕНЬ – дзень, у які на біржы праводзяцца біржавыя таргі.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЗАКУПКА – набыццё тавараў (работ, паслуг) цалкам або часткова за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў атрымальнікамі такіх сродкаў.
ДОСТУП ДА ПЕРСАНАЛЬНАГА РАЗДЗЕЛА ІНТЭРНЭТ-САЙТА БІРЖЫ – магчымасць, якая даецца біржай удзельніку біржавога гандлю, каб ён мог атрымаць датычную яго інфармацыю па пытаннях акрэдытацыі, допуску да біржавых таргоў і іншых пытаннях біржавога гандлю, змешчаную ў базе дадзеных Гандлёвай сістэмы, праз інтэрнэт-сайт біржы, с дапамогай ЭЛП, а ў асобных выпадках - параметраў доступу.
ДОСТУП ДА ГАНДЛЁВАЙ СІСТЭМЫ БІРЖЫ – даваная біржай удзельніку біржавога гандлю магчымасць удзелу ў біржавых таргах, якія праводзяцца ў электроннай форме, праз выкарыстанне электроннага лічбавага подпісу (ЭЛП), а ў асобных выпадках - параметраў доступу.
ЗАБЛАКІРАВАНЫ БІРЖАВЫ ЗАДАТАК – сума біржавога задатку ўдзельніка біржавога гандлю, якая знаходзіцца на рахунку біржы і забяспечвае выкананне абавязацельстваў удзельніка па заключаных біржавых здзелках (дамовах) і дамове на біржавое абслугоўванне, і якой ён не мае права распараджацца да поўнага іх выканання.
ЗАМОЎЦА ТРАНСПАРТНЫХ ПАСЛУГ – удзельнік біржавога гандлю альбо кліент біржавога брокера, які карыстаецца з паслуг біржавога перавозчыка.
ЗАМОЎЦА ЭКСПЕРТЫЗЫ – біржа, удзельнік біржавога гандлю альбо кліент біржавога брокера, які карыстаецца з паслуг біржавога эксперта.
ЗАЯЎНІК – арганізацыя Рэспублікі Беларусь, замежная або міжнародная арганізацыя, у тым ліку тая, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай, ці фізічная асоба, якія звярнуліся на таварную біржу для акрэдытацыі.
ЗАЯЎКА НА КУПЛЮ – камерцыйная прапанова ўдзельніка біржавога гандлю на куплю (набыццё) біржавога тавару, аформленая па ўсталяванай біржай форме.
ЗАЯЎКА НА ПРОДАЖ – камерцыйная прапанова ўдзельніка біржавога гандлю на продаж (рэалiзацыю) біржавога тавару, аформленая па ўсталяванай біржай форме. Такая заяўка мае сілу публічнай аферты.
КАНФІДЭНЦЫЯЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ – інфармацыя, распаўсюджванне і (або) прадастаўленне якой абмежаванае ў адпаведнасці з заканадаўствам.
КАЦІРОЎКА ЦЭН – выяўленне біржай цэн на біржавыя тавары згодна з методыкай каціроўкі цэн, зацверджанай біржай.
КВАЛІФІКАЦЫЙНЫ АТЭСТАТ – дакумент паводле ўстаноўленага біржай узору, які выдаецца трэйдару і пацвярджае праходжанне ім атэстацыі.
КВАРТАЛЬНАЯ БІРЖАВАЯ КАЦІРОЎКА – цана біржавога тавару (групы тавараў), вызначаная па выніках біржавых таргоў за тры месяцы (квартал), якія папярэднічаюць пачатку чарговага квартала. Квартальная біржавая каціроўка вызначаецца шляхам аналізу біржавых здзелак, цэн, прапанаваных удзельнікамі біржавога гандлю, і іншых ценаўтваральных фактараў на падставе ўстаноўленых біржай адзіных крытэрыяў і спецыяльных метадаў.
КЛІЕНТ БІРЖАВЫХ БРОКЕРАЎ, КЛІЕНТ – юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, замежная, міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай) ці фізічная асоба, якія заключылі з біржавым брокерам адпаведныя дамовы на аказанне пасрэдніцкіх паслуг.
КЛІРЫНГ – вызначэнне, улік і ўзаемазалік абавязацельстваў, якія ўзніклі ў выніку заключэння біржавых здзелак.
КРОК ЦАНЫ – устаноўленая біржай велічыня павелічэння (зніжэння) стартавай альбо бягучай цаны біржавога тавару ў ходзе перыяду таргоў.
ЛЕГАЛІЗАВАНЫЯ ДАКУМЕНТЫ – дакументы, якія паходзяць з тэрыторыі замежных дзяржаў і адпавядаюць аднаму з наступных патрабаванняў:
- прайшлі абавязковую консульскую легалізацыю - у выпадку, калі заяўнікі-нерэзідэнты Рэспублікі Беларусь з’яўляюцца рэзідэнтамі дзяржаў, што не далучыліся да Канвенцыі, заключанай у Гаазе 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў, альбо не заключылі з Рэспублікай Беларусь дамовы аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і (або) гаспадарчых справах;
- на якіх прастаўлены спецыяльны штамп (апастыль) у адпаведнасці з Канвенцыяй, заключанай у Гаазе 5 кастрычніка 1961 года, якая адмяняе патрабаванне легалізацыі замежных афіцыйных дакументаў;
- складзеныя або выдадзеныя кампетэнтным органам і засведчаныя (завераныя) гербавай (афіцыйнай) пячаткай дзяржаў, з якімі Рэспубліка Беларусь заключыла дамовы аб прававой дапамозе па грамадзянскіх і (або) гаспадарчых справах.
ЛОТ – партыя біржавога тавару, выстаўленая на рэалізацыю.
МАКЛЕР – працаўнік біржы, упаўнаважаны ажыццяўляць вядзенне біржавых таргоў і кантроль за належным выкананнем у ходзе біржавых таргоў Правілаў біржавога гандлю.
НАВЕДВАЛЬНІК БІРЖАВЫХ ТАРГОЎ – удзельнік біржавога гандлю, які заключае біржавыя здзелкі ад свайго імя і за свой кошт.
ПАШПАРТ БІРЖАВОЙ ЗДЗЕЛКІ – дакумент, у якім змяшчаюцца звесткі, неабходныя для кантролю біржай выканання біржавой здзелкі.
ПЕРСАНАЛЬНЫ РАЗДЗЕЛ САЙТА БІРЖЫ – раздзел сайта біржы, які ўяўляе сабой дынамічна фарміраваныя старонкі, якія змяшчаюць структураваную па ўдзельніках біржавога гандлю інфармацыю з базы дадзеных Гандлёвай сістэмы па пытаннях акрэдытацыі і допуску да біржавых таргоў, у тым ліку пра абставіны, якія перашкаджаюць допуску ўдзельніка біржавога гандлю (яго трэйдара) да ўдзелу ў гандлёвай сесіі, інфармацыю пра здзейсненыя ўдзельнікам біржавога гандлю біржавыя здзелкі, падпісаныя і зарэгістраваныя біржавыя дамовы, а таксама іншую вызначаную біржай інфармацыю.
ПРАЦОЎНАЕ МЕСЦА ТРЭЙДАРА – спецыяльна абсталяванае месца ў гандлёвым зале біржы (яе філіяле) i iншых спецыяльна абсталяваных памяшканнях, якое дазваляе браць удзел у біржавых таргах і здзяйсняць біржавыя здзелкі.
РАЗЛІКОВЫ БАНК – банк, нябанкаўская крэдытна-фінансавая арганізацыя, якія ажыццяўляюць адлюстраванне па рахунках удзельнікаў біржавога гандлю і кліентаў біржавых брокераў вынікаў клірынгу.
РЭАЛЬНЫ ТАВАР – біржавы тавар, за выключэннем маёмасных правоў, работ і паслуг.
РЭЕСТР АТЭСТАВАНЫХ ТРЭЙДАРАЎ – пералік атэставаных біржай трэйдараў і звестак пра іх.
РЭЕСТР ЗДЗЕЛАК УДЗЕЛЬНІКА БІРЖАВОГА ГАНДЛЮ – першасны ўліковы дакумент біржы, які складаецца, як правіла, у форме электроннага дакумента і пацвярджае факт аказання біржай паслугі па арганізацыі і правядзенні біржавых таргоў удзельніку біржавога гандлю, а таксама з’яўляецца падставай для аплаты такім удзельнікам біржавога збору.
СВАБОДНЫ БІРЖАВЫ ЗАДАТАК – сума біржавога задатку ўдзельніка біржавога гандлю, якая знаходзіцца на рахунку біржы і не забяспечвае выкананне абавязацельстваў па заключаных біржавых здзелках (дамовах) і дамове на біржавое абслугоўванне, і якой ён мае права распараджацца ў межах, агавораных у гэтым Палажэнні.
СЕКЦЫЯ – спецыялізаваны кірунак дзейнасці біржы, у рамках якога ажыццяўляецца біржавы гандаль адной ці некалькімі групамі біржавых тавараў.
СЕРТЫФІКАТ АДКРЫТАГА КЛЮЧА – электронны дакумент, выдадзены Цэнтрам пасведчанняў, які змяшчае інфармацыю, што пацвярджае прыналежнасць указанага ў ім адкрытага ключа пэўнай арганізацыі або фізічнай асобе, i iншую iнфармацыю, прадугледжаную заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.
СТАНДАРТНЫ КАНТРАКТ – дамова, якая адпавядае форме, зацверджанай таварнай біржай у адпаведнасці з заканадаўствам, і якая прадугледжвае куплю-продаж біржавога тавару з пэўнымі ўмовамі яго перадачы і іншымі ўмовамі выканання абавязацельстваў у будучыні.
СУСТРЭЧНАЯ ЗАЯЎКА – заяўка на куплю, сфарміраваная ў ходзе гандлёвай сесіі на падставе заяўкі на продаж шляхам змянення аднаго ці некалькіх яе параметраў: аб’ём, цана, умова аплаты, умова пастаўкі.
ТАРА – асноўны элемент упакоўкі, які ўяўляе сабой выраб для размяшчэння прадукцыі.
ТАВАР, ДАПУШЧАНЫ ДА БІРЖАВЫХ ТАРГОЎ – партыя тавару, які адносіцца да біржавога, рашэнне аб допуску якой да біржавых таргоў прынята біржай.
ТАВАР У ДАРОЗЕ – тавар, наяўны на момант падачы заяўкі на продаж ва ўласнасці (гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні) удзельніка біржавога гандлю - прадаўца або яго кліента, але які знаходзіцца на борце транспартнага сродку і не прайшоў мытную ачыстку.
ТАВАР, ЯКІ З’ЯВІЦЦА Ў БУДУЧЫНІ – тавар, факт вырабу якога пацверджаны або пастаўка якога гарантаваная арганізацыяй-вытворцам ці яе збытавай арганізацыяй (афіцыйным гандлёвым прадстаўніком), а таксама магчымасць пастаўкі якога ў пэўны тэрмін на адрас удзельніка біржавога гандлю - прадаўца альбо яго кліента гарантуецца ўласнікам тавару.
ТАВАР НА СКЛАДЗЕ – тавар, наяўны на момант падачы заяўкі на продаж ва ўласнасці (гаспадарчым вядзенні або аператыўным кіраванні) удзельніка біржавога гандлю-прадаўца або яго кліента.
ТАВАРНАЯ БІРЖА – юрыдычная асоба, якая ажыццяўляе арганізацыю і рэгуляванне біржавога гандлю праз правядзенне ў загадзя вызначаны час галосных публічных таргоў па ўсталяваных правілах.
ТАВАРНАЯ ЭКСПЕРТЫЗА – кампетэнтнае спецыяльнае даследаванне дакладна сфармуляванага пытання аб спажывецкіх уласцівасцях, паходжанні, бяспекі тавараў, іх адпаведнасці вызначаным нормам і стандартам, якое патрабуе спецыяльных ведаў і прадастаўлення матываванага заключэння па выніках правядзення таварнай экспертызы.
ТРЭЙДАР – фізічная асоба, прадстаўнік удзельніка біржавога гандлю, упаўнаважаны здзяйсняць біржавыя здзелкі.
ТЭСТАВАННЕ – праверка ведаў трэйдара, якая праводзіцца шляхам тэставых (кампутарных) іспытаў (прыёму экзамену).
УДЗЕЛЬНІК БІРЖАВОГА ГАНДЛЮ – юрыдычная асоба Рэспублікі Беларусь, замежная, міжнародная юрыдычная асоба (арганізацыя, якая не з’яўляецца юрыдычнай асобай) альбо фізічная асоба, акрэдытаваныя Біржай у якасці наведвальнікаў біржавых таргоў і (або) біржавых брокераў.
УДЗЕЛЬНІК БІРЖАВЫХ ТАРГОЎ – удзельнік біржавога гандлю, які прымае ўдзел у біржавых таргах.
ФРАНКА–СКЛАД ПАКУПНІКА – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён даставіць тавар непасрэдна на склад пакупніка, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Разгрузка тавару ажыццяўляецца сіламі пакупніка і на яго кошт (З Рэгламенту таргоў металапрадукцыяй).
ФРАНКА–СКЛАД ПАКУПНІКА – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, пагрузцы на аўтатранспарт, вывазе ў двор пакупніка і разгрузцы лесаматэрыялаў на складзе пакупніка (З Рэгламенту таргоў лесапрадукцыяй).
ФРАНКА–СКЛАД ПРАДАЎЦА – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён прадаставіў тавар у распараджэнне пакупніка непасрэдна на складзе прадаўца, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пагрузка тавару ажыццяўляецца сіламі прадаўца і за яго кошт.
ФРАНКА–СТАНЦЫЯ ПРЫЗНАЧЭННЯ – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён даставіць тавар да названай пакупніком чыгуначнай станцыі прызначэння. Разгрузка тавару ажыццяўляецца сіламі пакупніка і за яго кошт.
ФРАНКА–СТАНЦЫЯ АДПРАЎЛЕННЯ – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён прадаставіў тавар у распараджэнне пакупніка на чыгуначнай станцыі адпраўлення. Пагрузка тавару ажыццяўляецца сіламі прадаўца і за яго кошт.
ЦАНА АДКРЫЦЦЯ – цана, з якой пачынаюцца біржавыя таргі, альбо цана першай здзейсненай біржавой здзелкі па дадзеным біржавым тавары (групе тавараў) у дадзенай гандлёвай сесіі.
ЦАНА ЗАКРЫЦЦЯ – цана, па якой здзейснена апошняя біржавая здзелка па дадзеным біржавым тавары (групе тавараў) у дадзенай гандлёвай сесіі.
ЦЭНАВЫ КАЛІДОР – ўзроўні фіксаваных верхняй і ніжняй межаў цаны на біржавы тавар, устаноўленыя біржай з улікам прапановы і попыту на біржавыя тавары, біржавых каціровак і кан’юнктуры рынку.
ЦЭНТР ПАСВЕДЧАННЯЎ – група працаўнікоў Прадпрыемства, якія выдаюць, распаўсюджваюць і захоўваюць сертыфікаты адкрытых ключоў і спісы адкліканых сертыфікатаў.
ЧЛЕН БІРЖЫ – наведвальнік таргоў альбо біржавы брокер, прыняты ў члены біржы ў парадку, усталяваным Правіламі біржавога гандлю.
ЭЛЕКТРОННАЯ ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА – інфармацыйная гандлёвая сістэма, прызначаная для правядзення электронных аўкцыёнаў, доступ да якой ажыццяўляецца праз сайт у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.
ЭЛЕКТРОННЫ ЛІЧБАВЫ ПОДПІС (ЭЛП) – паслядоўнасць сімвалаў, якая з’яўляецца рэквізітам электроннага дакумента і прызначана для пацверджання яго цэласнасці і сапраўднасці.
ЭЛЕКТРОННЫ ДАКУМЕНТ – дакумент у электронным выглядзе з рэквізітамі, якія дазваляюць вызначыць яго цэласнасць і сапраўднасць.
ГАДАВЫЯ БІРЖАВЫЯ ТАРГІ – біржавыя таргі драўнінай, якія праводзяцца біржай, на якія выстаўляюцца лоты драўніны з тэрмінам пастаўкі на працягу чарговага каляндарнага года і якія праводзяцца ў лістападзе папярэдняга года.
ДОЎГАТЭРМІНОВАЯ БІРЖАВАЯ ЗДЗЕЛКА – біржавая здзелка, заключаная на біржавых таргах, з тэрмінам пастаўкі біржавога тавару шэсць і больш месяцаў.
КВАРТАЛЬНАЯ БІРЖАВАЯ КАЦІРОЎКА – цана біржавога тавару (групы тавараў), вызначаная па выніках біржавых таргоў за тры месяцы (квартал), якія папярэднічаюць пачатку чарговага квартала. Квартальная біржавая каціроўка вызначаецца шляхам аналізу біржавых здзелак, цэн, прапанаваных удзельнікамі біржавога гандлю, і іншых ценаўтваральных фактараў на падставе ўстаноўленых біржай адзіных крытэрыяў і спецыяльных метадаў.
КВАРТАЛЬНЫЯ БІРЖАВЫЯ ТАРГІ – біржавыя таргі па канкрэтным відзе лесапрадукцыі, на якія выстаўляюцца лоты з тэрмінам пастаўкі тры і больш месяцаў, якія арганізуюцца і праводзяцца ў снежні, сакавіку, чэрвені і верасні не пазней, чым за 6 каляндарных дзён да пачатку чарговага квартала.
ЛЕСАПРАДУКЦЫЯ – біржавы тавар, дапушчаны да біржавога гандлю на біржы па секцыі лесапрадукцыі, за выключэннем драўніны на пні.
ФРАНКА-ВАГОН СТАНЦЫЯ ПРЫЗНАЧЭННЯ – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, пагрузцы на аўтатранспарт і вывазе на ніжні лесасклад, дастаўцы да станцыі адпраўлення і загрузцы ў вагон, кошце крапежнага рэквізіту і паслуг чыгункі, а таксама выдаткі па дастаўцы вагона да станцыі прызначэння.
ФРАНКА-ВАГОН СТАНЦЫЯ АДПРАЎЛЕННЯ – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, пагрузцы на аўтатранспарт і вывазе на ніжні лесасклад, дастаўцы да станцыі адпраўлення і загрузцы ў вагон, кошце крапежнага рэквізіту і паслуг чыгункі. Чыгуначны тарыф і выдаткі па далейшай дастаўцы да станцыі прызначэння ўскладаюцца на пакупніка.
ФРАНКА-НІЖНІ ЛЕСАСКЛАД – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, пагрузцы на аўтатранспарт і вывазе на ніжні лесасклад. Пагрузка на аўтатранспарт пакупніка ажыццяўляецца за кошт арганізацыі-вытворцы, выдаткі па далейшай перавозцы ўскладаюцца на пакупніка.
ФРАНКА–СКЛАД ПАКУПНІКА – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, пагрузцы на аўтатранспарт, вывазе ў двор пакупніка і разгрузцы лесаматэрыялаў на складзе пакупніка.
ФРАНКА-ПРАМЕЖКАВЫ ЛЕСАСКЛАД – базіс пастаўкі, які ўключае ў сябе выдаткі арганізацыі-вытворцы па нарыхтоўцы, тралёўцы (тралёўцы ў пагружаным стане) да лесавознай дарогі, дзе будзе ажыццяўляцца пагрузка на аўтатранспарт пакупніка. Паслугі па пагрузцы на аўтатранспарт аплачваюцца пакупніком дадаткова.
ГАНДЛЁВАЯ СЕСІЯ – перыяд з 0.00 па 24.00 (па мінскім часе), на працягу якога ўдзельнікі біржавога гандлю заключаюць біржавыя здзелкі.
ЗАЯЎКА НА КУПЛЮ – камерцыйная прапанова ўдзельніка біржавога гандлю на куплю біржавога тавару, аформленая па ўсталяванай ААТ «Беларуская ўніверсальная таварная біржа» форме.
ПАКУПНІК – удзельнік біржавога гандлю, які жадае за кошт уласных сродкаў набыць тавары на біржавых таргах па закупцы ПСТ.
ПРАПАНОВА АБ ПРОДАЖЫ – камерцыйная прапанова ўдзельніка біржавога гандлю аб продажы тавару, названага ў канкрэтнай заяўцы на куплю, аформленая па ўсталяванай біржай форме.
ПРАДАВЕЦ – удзельнік біржавога гандлю, які жадае рэалізаваць тавар на біржавых таргах па закупцы ПСТ.
ПАКУПНІК – удзельнік біржавога гандлю, які жадае набыць тавары, выстаўленыя на біржавыя таргі па секцыі ПСТ.
ПРАДАВЕЦ – удзельнік біржавога гандлю, які жадае рэалізаваць тавар на біржавых таргах па секцыі ПСТ.
ТАВАР У ДАРОЗЕ – тавар, наяўны на момант падачы заяўкі на продаж ва ўласнасці (гаспадарчым вядзенні, аператыўным кіраванні) удзельніка біржавога гандлю - прадаўца або яго кліента, але які знаходзіцца на борце транспартнага сродку і не прайшоў мытную ачыстку.
ТАВАР, ЯКІ З’ЯВІЦЦА Ў БУДУЧЫНІ – тавар, факт вырабу якога пацверджаны або пастаўка якога гарантаваная арганізацыяй-вытворцам ці яе збытавай арганізацыяй (афіцыйным гандлёвым прадстаўніком), а таксама магчымасць пастаўкі якога на адрас удзельніка біржавога гандлю - прадаўца альбо яго кліента гарантуецца ўласнікам тавару.
ФАЗА ПРЫНЯЦЦЯ РАШЭННЯЎ – перыяд гандлёвай сесіі з 12.00 да 15.00.
ФРАНКА–СТАНЦЫЯ ПРЫЗНАЧЭННЯ – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён даставіць тавар да названай пакупніком чыгуначнай станцыі прызначэння, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Разгрузка тавару ажыццяўляецца сіламі пакупніка і на яго кошт.
ФРАНКА–СТАНЦЫЯ АДПРАЎЛЕННЯ – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён прадаставіў тавар у распараджэнне пакупніка на чыгуначнай станцыі адпраўлення, якая знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пагрузка тавару ажыццяўляецца сіламі прадаўца і за яго кошт.
ФРАНКА–СКЛАД ПАКУПНІКА – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён даставіць тавар непасрэдна на склад пакупніка, які знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Разгрузка тавару ажыццяўляецца сіламі пакупніка і за яго кошт.
ФРАНКА–СКЛАД ПРАДАЎЦА – базіс пастаўкі, пры якім лічыцца, што прадавец выканаў свае абавязацельствы па пастаўцы, калі ён прадаставіў тавар у распараджэнне пакупніка непасрэдна на складзе прадаўца, што знаходзіцца на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь. Пагрузка тавару ажыццяўляецца сіламі прадаўца і за яго кошт.
ЧАС ЭКСПАЗІЦЫІ ЗАЯЎКІ НА КУПЛЮ – перыяд, на працягу якога ў пакупніка адсутнічае магчымасць падаць аферту прадаўцу, акцэптаваць ці адхіліць аферту прадаўца шляхам здзяйснення дзеянняў у ПК «Біржавыя таргі ПСТ».
ЧАС ЭКСПАЗІЦЫІ АФЕРТЫ – перыяд, на працягу якога ў пакупніка (прадаўца) адсутнічае магчымасць акцэптаваць ці адхіліць аферту шляхам здзяйснення дзеянняў у ПК «Біржавыя таргі ПСТ».
ШТРЫХАВЫ КОД GTIN – штрыхавы код тавару, які змяшчае зашыфраваную інфармацыю пра некаторыя найбольш істотныя параметры прадукцыі.
GPC – Глабальны класіфікатар прадуктаў GPC (Global Product Classification), які выкарыстоўваецца ў якасці асновы электроннага каталога тавараў ПК «Біржавыя таргі ПСТ».
АДКРЫЦЦЁ ПРАПАНОЎ – адкрыццё доступу да прапаноў у форме электронных дакументаў або распячатванне канвертаў з прапановамі на папяровых носьбітах.
АДНАРОДНЫЯ ТАВАРЫ (РАБОТЫ, ПАСЛУГИ) – тавары (работы, паслуги), якія адносяцца да аднаго падвіду Агульнадзяржаўнага классіфікатара Рэспублікі Беларусь «Прамысловая і сельскагаспадарчая прадукцыя».
АПЕРАТАР ЭЛЕКТРОННАЙ ГАНДЛЁВАЙ ПЛЯЦОЎКІ – юрыдычная асоба, якая забяспечвае функцыянаванне электроннай гандлёвай пляцоўкі.
АРГАНІЗАТАР – юрыдычная асоба, якая выконвае ад імя замоўцы частку яго функцый па арганізацыі і правядзенні працэдур дзяржаўных закупак.
АРЫЕНЦІРОВАЧНЫ КОШТ ДЗЯРЖАЎНАЙ ЗАКУПКІ – кошт прадмета дзяржаўнай закупкі, якая мае адбыцца, з улікам кан’юнктуры рынку па прадмеце дзяржаўнай закупкі, які ўключае меркаваную агульную суму выплат замоўцам пастаўшчыку (падрадчыку, выканаўцу) за пастаўку або набыццё іншым спосабам тавараў (выкананне работ, аказанне паслуг), падатак на даданую вартасць і іншыя падаткі, зборы (пошлiны), іншыя абавязковыя плацяжы, устаноўленыя заканадаўствам, якія выплачваюцца замоўцам у сувязі з ажыццяўленнем такой дзяржаўнай закупкі.
АЎКЦЫЁННЫЯ ДАКУМЕНТЫ – дакументы, якія даюцца ўдзельніку для падрыхтоўкі прапановы ў мэтах удзелу ў электронных таргах (электронным аўкцыёне) таварамі (работамі, паслугамі) з паніжэннем іх цаны.
АФІЦЫЙНЫ САЙТ – сайт у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь для размяшчэння на ім інфармацыі пра дзяржаўныя закупкі і актаў заканадаўства пра дзяржаўныя закупкі.
БЯГУЧАЯ СТАЎКА – апошняя цана прапановы ўдзельніка ў канкрэтны момант таргоў.
БЯГУЧАЯ ЦАНА ЭЛЕКТРОННАГА АЎКЦЫЁНУ – кошт закупкі ў пэўны момант таргоў.
ДЗЯРЖАЎНАЯ ЗАКУПКА – набыццё тавараў (работ, паслуг) поўнасцю альбо часткова за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў атрымальнікамі такіх сродкаў.
ЗАМОЎЦА – юрыдычная асоба ці індывідуальны прадпрымальнік, якія з’яўляюцца атрымальнікамі бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў для набыцця тавараў (работ, паслуг) і ажыццяўляюць такое набыццё, у тым ліку праз адасобленае падраздзяленне юрыдычнай асобы (уключна з філіялам ці прадстаўніцтвам), упаўнаважаная кіраўніком гэтай юрыдычнай асобы на набыццё тавараў (работ, паслуг) за кошт бюджэтных сродкаў і (або) сродкаў дзяржаўных пазабюджэтных фондаў ад яго імя, а таксама іншая юрыдычная асоба ў выпадках, вызначаных Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
КАМІСІЯ – камісія, якая ствараецца замоўцам (арганізатарам) падчас арганізацыі і правядзення адкрытых конкурсаў, закрытых конкурсаў, электронных аўкцыёнаў альбо працэдур запыту цанавых прапаноў.
КОНКУРСНЫЯ ДАКУМЕНТЫ – дакументы, якія даюцца ўдзельніку для падрыхтоўкі прапановы ў мэтах удзелу у адкрытым конкурсе, закрытым конкурсе.
КРОК ЭЛЕКТРОННАГА АЎКЦЫЁНУ – велічыня зніжэння пачатковай цаны электроннага аўкцыёну, якая вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь.
ПАЧАТКОВАЯ ЦАНА ЭЛЕКТРОННАГА АЎКЦЫЁНА – арыенціровачны кошт дзяржаўнай закупкі ці найменшая цана з прапаноў удзельнікаў, дапушчаных да таргоў, пачынаючы ад якой уздельнікі, дапушчаныя да таргоў, могуць рабіць стаўкі падчас таргоў.
ПРАПАНОВА – сукупнасць паданых дакументаў юрыдычнай або фiзiчнай асобы, у тым ліку індывідуальнага прадпрымальніка, які ўдзельнічае ў працэдуры дзяржаўнай закупкі ў якасці патэнцыйнага пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы), з дапамогай якіх яна прапануе пастаўляць ці рэалізоўваць іншым спосабам тавары (выконваць работы, аказваць паслугі) на устаноўленых замоўцам умовах дзяржаўнай закупкі.
ПРАДМЕТ ДЗЯРЖАЎНАЙ ЗАКУПКІ – тавары (работы, паслугі), якія вызначаны замоўцам (арганізатарам) для набыцця ў рамках адной працэдуры дзяржаўнай закупкі.
ПРЭФЕРЭНЦЫЙНАЯ ПАПРАЎКА – прадастаўленне перавагі таварам (работам, паслугам), прапанаваным удзельнікамі, пры ацэнцы і параўнанні прапаноў.
РАБОТЫ – дзейнасць, вынікі якой маюць матэрыяльнае выражэнне і могуць быць рэалізаваныя для задавальнення патрэб замоўцы.
СТАЎКА – цана прапановы ўдзельніка, дапушчанага да таргоў, у пэўны момант таргоў, атрыманая ў выніку яго дзеянняў па зніжэнні пачатковай цаны электроннага аўкцыёну.
ТАВАРЫ – рэчы, за выключэннем грашовых сродкаў, каштоўных папер, валютных каштоўнасцяў, iншая маёмасць (у тым лiку маёмасныя правы), а таксама выключныя правы на вынікі інтэлектуальнай дзейнасці.
ТАРГІ – стадыя электроннага аўкцыёну, падчас якой ажыццяўляецца зніжэнне пачатковай цаны электроннага аўкцыёну.
ПАСЛУГІ – дзейнасць, вынікі якой не маюць матэрыяльнага выражэння, рэалізуюцца і спажываюцца ў працэсе ажыццяўлення гэтай дзейнасці.
УДЗЕЛЬНІК – юрыдычная або фізічная асоба, у тым ліку індывідуальны прадпрымальнік, якая ўдзельнічае ў працэдуры дзяржаўнай закупкі ў якасці патэнцыйнага пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы).
УДЗЕЛЬНІК-ПЕРАМОЖЦА – удзельнік, прапанова якога выбрана найлепшай пры ацэнцы і параўнанні прапаноў.
ЭЛЕКТРОННАЯ ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА – інфармацыйная гандлёвая сістэма, прызначаная для правядзення электронных аўкцыёнаў, доступ да якой ажыццяўляецца праз сайт у глабальнай кампутарнай сетцы Інтэрнэт.
ЭЛЕКТРОННЫ АЎКЦЫЁН – від працэдуры дзяржаўнай закупкі, які ўяўляе сабой галосны і канкурэнтны спосаб выбару пастаўшчыка (падрадчыка, выканаўцы) пры ажыццяўленні дзяржаўных закупак на электронных гандлёвых пляцоўках.
РЭГIСТРАЦЫЯ НА ЭГП – прадастаўленне аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі арганізатарам электронных таргоў і асобам, якія жадаюць прыняць удзел у электронных таргах, правоў доступу на электронную гандлёвую пляцоўку для мэтаў арганізацыі і правядзення электронных таргоў або ўдзелу ў іх.
ЗАЯЎНІК – асоба, якая плануе зарэгiстравацца на ЭГП у якасці ўдзельніка ці арганізатара электронных таргоў.
ПАЧАТКОВАЯ ЦАНА ПРАДМЕТА ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – вызначаная ў адпаведнасці з заканадаўствам цана прадмета электронных таргоў, ад якой з улікам кроку электронных таргоў пачынаецца яго продаж.
АПЕРАТАРЫ ЭЛЕКТРОННАЙ ГАНДЛЁВАЙ ПЛЯЦОЎКІ – юрыдычныя асобы, якія аказваюць паслугі па правядзенні электронных таргоў па продажы маёмасці, якая знаходзіцца ў дзяржаўнай уласнасці (уключна з зямельнымі ўчасткамі, правамі заключэння дамовы арэнды дзяржаўнай маёмасці, у тым ліку зямельных участкаў), забяспечваюць функцыянаванне электроннай гандлёвай пляцоўкі і прыцягваюцца арганізатарамі электронных таргоў ва ўстаноўленым парадку.
АРГАНІЗАТАР ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – юрыдычная асоба, якая арганізуе і праводзіць электронныя таргі з прыцягненнем аператара электроннай гандлёвай пляцоўкі.
ПЕРСАНАЛЬНЫ РАЗДЗЕЛ – раздзел сайта ЭГП (et.butb.by), доступ у які ажыццяўляецца з ужываннем унікальных індывідуальных параметраў доступу (лагіна і пароля), які дазваляе выкарыстоўваць функцыянальныя магчымасці ЭГП у адпаведнасці з яе Рэгламентам.
ПРАДМЕТ ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – маёмасць, маёмасныя правы, якія прадаюцца на электронных таргах.
ПЕРАМОЖЦА ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – удзельнік электронных таргоў, які прапанаваў найбольшую цану за прадмет электронных таргоў.
ПРЭТЭНДЭНТ НА КУПЛЮ – адзіны ўдзельнік электронных таргоў, які выказаў згоду на набыццё прадмета электронных таргоў па пачатковай цане, павялічанай на пяць працэнтаў.
УДЗЕЛЬНІК ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – асоба, якая жадае прыняць удзел у электронных таргах, прайшла рэгiстрацыю на электроннай гандлёвай пляцоўцы, падала заяву на ўдзел у электронных таргах, ўнесла ва ўстаноўленым парадку на указаны ў апавяшчэнні бягучы (разліковы) банкаўскі рахунак суму задатку, заключыла пагадненне аб правах, абавязках і адказнасці бакоў у працэсе падрыхтоўкі і правядзення электронных таргоў па форме, зацверджанай Дзяржаўным камітэтам па маёмасці, і дапушчаная да ўдзелу ў электронных таргах.
КРОК ЭЛЕКТРОННЫХ ТАРГОЎ – велічыня павышэння пачатковай цаны прадмета электронных таргоў у памеры ад пяці да пятнаццаці працэнтаў ад пачатковай цаны.
ЭЛЕКТРОННАЯ ГАНДЛЁВАЯ ПЛЯЦОЎКА – інфармацыйная гандлёвая сістэма, прызначаная для правядзення таргоў у электроннай форме, доступ да якой ажыццяўляецца праз Інтэрнэт-сайт.
ЭЛЕКТРОННЫЯ ТАРГІ – таргі, якія праводзяцца ў электроннай форме шляхам паслядоўнага павышэння ўдзельнікамі электронных таргоў пачатковай цаны прадмета электронных таргоў на велічыню, роўную велічыні кроку электронных таргоў.