Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадстаўнік БУТБ увайшоў у ТОП-100 ІТ-лідэраў Расіі

30.05.2025

Па выніках конкурсу, арганізаванага расійскай прафесійнай супольнасцю Global CIO, у рэйтынг "Топ-100 ІТ-лідэраў" упершыню ўвайшоў прадстаўнік Беларусі - начальнік упраўлення абароны інфармацыі Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Сяргей Белан. Прадстаўнік БУТБ заняў першыя месцы адразу ў дзвюх намінацыях: "Fintech" і "Камерцыйны поспех укаранёных рашэнняў".

DSCF0545.JPG

Рэйтынг "Топ-100 ІТ-лідэраў" абнаўляецца штогод на падставе вынікаў конкурсу сярод топ-мэнэджараў кампаній, якія курыруюць пытанні ўкаранення інфармацыйных тэхналогій і лічбавай трансфармацыі. Пераможцамі прызнаюцца вопытныя прафесіяналы ІТ-індустрыі, якія ўносяць значны ўклад у развіццё гэтай галіны, а таксама садзейнічаюць цыфравізацыі розных сфер эканомікі: гандлю, банкаўскай дзейнасці, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншых.

Сярод асноўных дасягненняў эксперта БУТБ, якія забяспечылі яго перамогу ў конкурсе: мадэрнізацыя інфармацыйнай інфраструктуры і ўкараненне сістэм кібербяспекі ў Нацыянальным банку Рэспублікі Беларусь, Міністэрстве антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь (МАРГ) і БУТБ; рэалізацыя праекта па стварэнню «офіса цыфравізацыі» на базе МАРГ; распрацоўка інфармацыйных сістэм "Аналіз цэн" і "Улік сродкаў вонкавай рэкламы" ў рамках лічбавага развіцця Беларусі.

DSCF8661.JPG

«Пытанні цыфравізацыі, абароны ад кібер-пагроз і інтэграцыі перадавых ІТ-рашэнняў у бізнэс-працэсы гуляюць важную ролю ў дзейнасці любой сучаснай арганізацыі. А для біржы як электроннай гандлёвай пляцоўкі, якая працуе з кампаніямі практычна з усяго свету, задачы і праекты, звязаныя з лічбавым развіццём, маюць першараднае значэнне. У прыватнасці, ад надзейнасці і хуткадзейнасці нашай сістэмы інфармацыйнай бяспекі напрамую залежаць паказчыкі працы біржы і яе здольнасць ствараць спрыяльныя ўмовы для заключэння здзелак. Таму "лічбавая экспертыза", узровень якой гэтак высока ацанілі кіраўнікі расійскіх ІТ-кампаній, сфармавалася не сама па сабе, а з'яўляецца вынікам практычнага вопыту рэалізацыі мерапрыемстваў, накіраваных на мінімізацыю рызык удзельнікаў таргоў і забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання біржавых праграмных комплексаў", - адзначыў начальнік упраўлення абароны інфармацыі БУТБ.