Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Індыйскі бізнес зацікаўлены ў пашырэнні дзейнасці на БУТБ

23.01.2025

У ходзе перамоваў, якія адбыліся на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), буйны індыйскі імпарцёр піламатэрыялаў заявіў аб гатоўнасці паглыбляць супрацоўніцтва з біржавой пляцоўкай. Размова ідзе не толькі аб павелічэнні аб'ёмаў закупак беларускай пілапрадукцыі, але і аб прапрацоўцы іншых перспектыўных сегментаў таварнага рынку з мэтай заключэння імпартных і экспартных здзелак.

DSCF9025.jpg

Як адзначыў кіраўнік індыйскай кампаніі Singla Timbers Арпіт Гупта, больш цеснае ўзаемадзеянне з БУТБ будзе садзейнічаць росту тавараабароту Беларусі і Індыі і рэалізацыі знешнегандлёвых магчымасцей абедзвюх краін.

«Наша кампанія пачала ўдзельнічаць у біржавых таргах каля года таму. Аднак ужо на аснове заключаных намі 11 здзелак мы паспелі ў поўнай меры ацаніць патэнцыял біржы як інструмента ўзаемадзеяння з беларускімі прадпрыемствамі. У сувязі з гэтым мы гатовы зрабіць наступны крок у нашым супрацоўніцтве. Увесь гэты час мы працавалі праз брокера, а з 2025 года плануем гандляваць самастойна. Перш за ўсё мы зацікаўлены ў нарошчванні закупак палетнай дошкі. Зараз гэтая пазіцыя ў асноўным імпартуецца ў Індыю з Аўстраліі ў аб'ёме 50-60 тысяч кубаметраў штомесяц. З улікам бягучага ўзроўню цэн і кошту лагістыкі я ўпэўнены, што беларуская прадукцыя зможа скласці дастойную канкурэнцыю аўстралійскай. Акрамя таго, мы хацелі б заняцца экспартам і пастаўляць у Беларусь тавары з Індыі і суседніх краін. У прыватнасці, у нас ёсць вялікі вопыт трансгранічнага гандлю арэхамі. Мне здаецца, што на беларускім рынку гэты тавар будзе карыстацца высокім попытам», – упэўнены індыйскі бізнэсмэн.

DSCF9036.jpg

У рамках сустрэчы з кампаніяй Singla Timbers было таксама абмеркавана пытанне імпарту праз БУТБ сульфатнай беленай цэлюлозы, якая выпускаецца ў Беларусі. Паводле слоў Арпіта Гупты, гэта пазіцыя запатрабавана ў Індыі, таму ён мае намер разгледзець магчымасць удзелу ў бліжэйшай гандлёвай сесіі па рэалізацыі цэлюлозы на экспарт, якая адбудзецца 28 студзеня.

DSCF9010.jpg

Па стане на 1 студзеня 2025 г. на БУТБ былі акрэдытаваны 8 індыйскіх кампаній, 6 з якіх прыйшлі на біржу ў 2024 г. Агульная сума біржавых здзелак, заключаных рэзідэнтамі Індыі ў мінулым годзе, склала 1,6 млн USD. Пры гэтым з пачатку бягучага года беларуска-індыйскі тавараабарот ужо наблізіўся да 1 млн. USD. Увесь аб'ём біржавых продажаў забяспечылі экспартныя пастаўкі беларускіх піламатэрыялаў.

.