Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Сума здзелак кітайскіх кампаній на БУТБ вырасла на 14%

21.02.2023

Па выніках 2022 г. сума здзелак, заключаных кітайскімі кампаніямі на таргах Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ), вырасла на 14% і склала каля 53 млн USD. Істотна павялічылася і колькасць удзельнікаў з Кітая – з 67 да 113, два з якіх маюць статус біржавых брокераў.

Такая статыстыка была агучана падчас прэзентацыі магчымасцей БУТБ у рамках беларуска-кітайскага інвестыцыйнага форуму, арганізаванага Пасольствам Рэспублікі Беларусь у Кітайскай Народнай Рэспубліцы пры падтрымцы Міністэрства эканомікі Беларусі. Мерапрыемства, якое прайшло ў анлайн-фармаце, сабрала больш за 70 удзельнікаў з беларускага і кітайскага боку.

Асноўная ўвага ў прэзентацыі БУТБ была ўдзелена перавагам выкарыстання біржавога механізма пры рэалізацыі беларускіх тавараў на рынку КНР, а таксама пры ажыццяўленні закупак кітайскай прадукцыі, у тым ліку з мэтай імпартазамяшчэння. Летась праз біржавую пляцоўку ў Кітай пастаўляліся піламатэрыялы, рапсавы алей, сухое малако, скура «вет-блю» і сінтэтычныя валокны. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы набывалі на БУТБ вырабы з чорных металаў кітайскай вытворчасці і соевы шрот.

Пазітыўная дынаміка аб'ёмаў беларуска-кітайскага біржавога гандлю была дасягнута дзякуючы актыўнай рабоце па прыцягненню на біржавыя таргі рэзідэнтаў КНР, а таксама за кошт стварэння спрыяльных умоў для прадстаўнікоў кітайскага бізнесу. У прыватнасці, была спрошчана працэдура акрэдытацыі на біржы, прадастаўлена магчымасць разлікаў па здзелках у кітайскіх юанях, арганізавана кансультацыйная падтрымка на кітайскай мове. Акрамя таго, на працягу 2022 г. рэгулярна праводзіліся спецыяльныя экспартныя гандлёвыя сесіі, арыентаваныя на рынак КНР, што дало магчымасць кітайскім імпарцёрам купляць беларускую пілапрадукцыю з дастаўкай у зручныя для іх пункты на тэрыторыі Кітая.