Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Унутранай Манголіі

25.09.2023

Аўтаномны раён Унутраная Манголія зацікаўлены ў развіцці ўзаемавыгаднага гандлёва-эканамічнага і інвестыцыйнага супрацоўніцтва з Рэспублікай Беларусь і гатовы рэалізоўваць сумесныя праекты, якія садзейнічалі б далейшаму ўмацаванню дзелавых сувязей і павелічэнню аб'ёмаў тавараабароту Беларусі і Кітая. Аб гэтым заявіў Віцэ-губернатар аўтаноміі сп. Хуан Чжыцян падчас наведвання цэнтральнага офіса Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у г. Мінску.

На БУТБ абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Унутранай Манголіі

У ходзе перагавораў, удзел у якіх прынялі прадстаўнікі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Нацыянальнага агенцтва інвестыцый і прыватызацыі і Белінтэртранса, абмеркаваны магчымыя напрамкі ўзаемадзеяння паміж бакамі. Пры гэтым, на думку кіраўніка кітайскай дэлегацыі, біржавы гандаль можа адыграць ключавую ролю ў стварэнні спрыяльных умоў для вядзення бізнесу кампаній з Унутранай Манголіі на рынку Рэспублікі Беларусь.

«У нашага раёна ёсць чатыры галоўныя асаблівасці: шырокая тэрыторыя, вялізныя запасы прыродных рэсурсаў, высокаразвітая сельская гаспадарка і магутная энергетычная галіна. У Беларусі таксама ёсць сапраўды моцныя галіны эканомікі і канкурэнтаздольныя тавары, запатрабаваныя ў Кітаі. Таму я не сумняваюся, што ў нас атрымаецца знайсці кропкі судотыку і наладзіць плённае супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце біржавая пляцоўка з яе шырокімі імпартна-экспартнымі магчымасцямі здольна спрасціць дзейнасць кампаній з Унутранай Манголіі на беларускім рынку. Тым больш, наколькі мне вядома, вы ўжо паспелі назапасіць немалы досвед працы з дзелавымі коламі Кітая і дасягнулі пэўных вынікаў», - адзначыў Хуан Чжыцян.

На БУТБ абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Унутранай Манголіі

У сваю чаргу старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падкрэсліў значнасць кітайскага рынку для развіцця трансгранічнага біржавога гандлю і выказаў надзею, што прыход на біржу суб'ектаў гаспадарання з Унутранай Манголіі дапаможа забяспечыць яшчэ больш высокія тэмпы росту біржавога тавараабароту паміж Беларуссю і Кітаем.

На БУТБ абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Унутранай Манголіі

«Па выніках 8 месяцаў гэтага года сума здзелак кітайскіх удзельнікаў таргоў павялічылася больш як у два разы ў параўнанні з леташнім паказчыкам і працягвае расці. Акрамя таго, пашыраецца таварная наменклатура. Сёння праз нашу гандлёвую платформу ў Кітай актыўна пастаўляюцца піламатэрыялы, рапсавы алей і мясамалочная прадукцыя, а апошнім часам павышаным попытам карыстаецца наша пляцоўка прамысловых і спажывецкіх тавараў. Так, калі глядзець па краіне паходжання, то доля кітайскай прадукцыі ў структуры здзелак складае каля 20 працэнтаў, што супастаўна з удзельнай вагой тавараў з Расійскай Федэрацыі. Я думаю, што для кампаній з Унутранай Манголіі гэтая пляцоўка таксама стане эфектыўным інструментам пошуку новых дзелавых партнёраў у Беларусі», - лічыць кіраўнік БУТБ.

На БУТБ абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва Беларусі і Унутранай Манголіі

Па стане на 1 верасня 2023 г. на БУТБ былі акрэдытаваны 137 рэзідэнтаў Кітайскай Народнай Рэспублікі, у тым ліку адзін са статусам біржавога брокера.