Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ акрэдытавана першая кампанія з Манголіі

20.01.2023

Для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) акрэдытавалася першая кампанія з Манголіі. Такім чынам, геаграфія біржавога гандлю ў чарговы раз пашырылася і зараз ахоплівае 71 краіну на 4-х кантынентах.

Праз біржавую пляцоўку мангольскае прадпрыемства плануе пастаўляць у Беларусь прадукцыю горназдабыўной прамысловасці, уключаючы плавікавы шпат і шлакі, якія прымяняюцца ў металургічнай галіне, а таксама закупляць беларускія металавырабы і тавары сельскагаспадарчай групы.

«Цікавасць мангольскага бізнесу да біржавой пляцоўкі не выпадковая. На сённяшні дзень у нас акрэдытаваны і ўдзельнічаюць у таргах ўсе металургічныя прадпрыемствы краіны, а сума здзелак у секцыі металапрадукцыі за мінулы год склала 2,2 млрд BYN. Іншымі словамі, на біржы сканцэнтраваны найбуйныя спажыўцы і вытворцы тавараў, якімі збіраецца гандляваць мангольская кампанія. У сегменце АПК сітуацыя аналагічная — на біржавых таргах прадстаўлены найшырэйшы асартымент прадукцыі айчынных сельгаспрадпрыемстваў, у тым ліку экспарцёраў малака, вяршкоў і сметанковага масла, якія асабліва запатрабаваны ў Манголіі. Да таго ж узровень рызыкі ў выпадку прымянення біржавой схемы продажаў, як правіла, значна ніжэйшы, чым пры рабоце па прамых кантрактах, за кошт эфектыўнай сістэмы кантролю выканання абавязацельстваў. Таму выкарыстанне нашай гандлёвай платформы як кропкі доступу на беларускі рынак больш чым апраўдана», — распавялі ў прэс-службе БУТБ.

Акрамя таго, адзначаецца, што наступным крокам у супрацоўніцтве БУТБ з мангольскім прадпрыемствам будзе прадастаўленне яму статусу біржавога брокера. Гэта дазволіць выступаць у якасці афіцыйнага прадстаўніка БУТБ у Манголіі і прыцягваць на беларускую біржавую пляцоўку новых імпарцёраў і экспарцёраў.

.