Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае на далейшы рост аб'ёмаў біржавога гандлю з Уральскай федэральнай акругай

10.07.2023

У бягучым годзе Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) мае намер забяспечыць яшчэ больш высокія тэмпы росту біржавога тавараабароту з Уральскай федэральнай акругай Расіі, перш за ўсё за кошт актывізацыі супрацоўніцтва ў сферы імпартазамяшчэння. Гэтаму пытанню плануецца ўдзяліць асаблівую ўвагу ў час міжнароднай выстаўкі ІННАПРАМ-2023 у Екацярынбургу, дзе 10 ліпеня пачаў работу стэнд БУТБ.

Удзел у такім буйным выставачным мерапрыемстве дазволіць не толькі прэзентаваць магчымасці БУТБ як электроннай гандлёвай пляцоўкі, але і істотна пашырыць кола ўдзельнікаў таргоў з Урала і Заходняй Сібіры.

IMG-fa79d7d0f69fa579ffd33a99699d2ecf-V.jpg

«У параўнанні з першым паўгоддзем мінулага года сума здзелак кампаній з Уральскай федэральнай акругі павялічылася больш чым у 7 разоў. Асабліва актыўна біржавую пляцоўку выкарыстоўвалі прадпрыемствы Чэлябінскай і Свярдлоўскай абласцей, прычым у асноўным гэта былі пастаўкі прадукцыі чорнай металургіі ў Рэспубліку Беларусь. У прыватнасці, з Чэлябінскай вобласці імпартавалася повалак, трубны пракат і ферасплавы, а са Свярдлоўскай – бясшвовыя сталёвыя трубы, кругі і арматура. Аднак, нягледзячы на значны рост продажаў, сама структура ўзаемнага гандлю пакуль недастаткова дыверсіфікаваная. Таму адна з прыярытэтных задач на бліжэйшую перспектыву – вывесці на таргі як мага больш дадатковых таварных пазіцый, цікавых для беларускіх і расійскіх суб'ектаў гаспадарання. У сувязі з гэтым немалаважную ролю можа адыграць распрацаваная біржай пляцоўка імпартазамяшчэння. На ёй ужо прысутнічаюць звыш 50 тысяч унікальных тавараў, а іх вытворцы і спажыўцы кожныя суткі размяшчаюць па 500-600 новых заявак на продаж і куплю. Актывізацыя супрацоўніцтва ў гэтай сферы будзе садзейнічаць пашырэнню асартыменту прадукцыі, уцягнутай у біржавы гандаль паміж Беларуссю і Уральскай федэральнай акругай, а таксама забяспечыць спрыяльныя ўмовы для беларускіх экспарцёраў імпартазамяшчальных тавараў – у першую чаргу вытворцаў камплектуючых, запчастак, будматэрыялаў і абсталявання», – распавялі ў прэс-службе БУТБ.

Зараз на БУТБ акрэдытавана 175 суб'ектаў гаспадарання з Уральскай федэральнай акругі Расійскай Федэрацыі. Найбольш шырока на біржавой гандлёвай платформе прадстаўлены Свярдлоўская, Чэлябінская і Курганская вобласці.