Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і Пасольства Пакістана ў Маскве абазначылі прыярытэты супрацоўніцтва

27.07.2023

Па выніках сустрэчы Міністра гандлю і інвестыцый Пасольства Ісламскай Рэспублікі Пакістан у Маскве сп. Шауката Хаята Чымы з кіраўніцтвам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) вызначаны прыярытэтныя напрамкі супрацоўніцтва, за кошт якіх плануецца актывізаваць біржавы гандаль Рэспублікі Беларусь не толькі з Пакістанам, але і з іншымі краінамі Паўднёвай Азіі. У прыватнасці, бакі збіраюцца наладзіць узаемадзеянне ў сферы лагістыкі, што дасць магчымасць аптымізаваць транспартныя выдаткі і зрабіць прадукцыю, якая рэалізуецца беларускімі ўдзельнікамі біржавых таргоў, больш прывабнай па цане для пакістанскіх пакупнікоў.

БУТБ і Пасольства Пакістана ў Маскве абазначылі прыярытэты супрацоўніцтва

«Мы падтрымліваем цесныя кантакты з транспартна-лагістычнымі кампаніямі, якія спецыялізуюцца на дастаўцы грузаў з Расіі ў Пакістан і назад. Як правіла, прымяняюцца мультымадальныя перавозкі з выкарыстаннем марскога, чыгуначнага і аўтатранспарту, аднак зусім нядаўна быў запушчаны сухапутны маршрут праз Афганістан. Я думаю, што беларускія экспарцёры, якія працуюць на біржавой пляцоўцы, таксама маглі б ім скарыстацца. Усё ж такі лагістычны складнік сур'ёзна ўплывае на канчатковую цану тавару, таму магчыма, што з'яўленне больш зручнага спосабу дастаўкі набытай на біржы прадукцыі не толькі надасць новы імпульс пакістанска-беларускаму біржавому гандлю, але і дапаможа прыцягнуць удзельнікаў таргоў з іншых паўднёваазіяцкіх дзяржаў», – адзначыў прадстаўнік пакістанскай дыпмісіі ў Маскве.

БУТБ і Пасольства Пакістана ў Маскве абазначылі прыярытэты супрацоўніцтва

У ходзе перамоваў былі таксама абазначаны перспектыўныя тавары беларускай і пакістанскай вытворчасці, якімі мэтазгодна гандляваць праз электронную платформу БУТБ. Для Пакістана гэта імпарт піламатэрыялаў, сухога малака, цукру і алею, а для Беларусі – закупка рысу, збожжавых, пражы і каляровых металаў. Пры гэтым, паводле слоў намесніка старшыні праўлення БУТБ Ірыны Наркевіч, прымяненне біржавога механізму спросціць выхад пакістанскіх кампаній на беларускі рынак, забяспечыўшы прамы доступ да патэнцыйных дзелавых партнёраў.

БУТБ і Пасольства Пакістана ў Маскве абазначылі прыярытэты супрацоўніцтва

«Сутнасць біржы заключаецца ў стварэнні спрыяльных умоў для гандлю, што прадугледжвае шырокі асартымент тавараў, высокую канцэнтрацыю попыту і прапановы і кантроль выканання здзелак. Усё гэта мы гатовы прадаставіць кожнай пакістанскай кампаніі, якая вырашыць весці бізнес на нашай пляцоўцы. Аднак для эфектыўнага функцыянавання біржавога механізму неабходна масавасць, патрэбен эфект маштабу, таму ў рамках нашага ўзаемадзеяння з Пасольствам прапаную засяродзіць увагу на павелічэнні колькасці акрэдытаваных кампаній з Пакістана. Гэта мэта нумар адзін, і яе дасягненне адпавядае ўзаемным інтарэсам нашых краін», – падкрэсліла Ірына Наркевіч.

БУТБ і Пасольства Пакістана ў Маскве абазначылі прыярытэты супрацоўніцтва