Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ і Пасольства ААЭ вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння

07.04.2023

Пасольства Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў у Рэспубліцы Беларусь акажа садзейнічанне Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у развіцці біржавога гандлю з краінамі Блізкага Усходу, Паўночнай Афрыкі і Азіі. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб інфармацыйнай падтрымцы, але і аб практычнай дапамозе па прыцягненню на беларускую біржавую пляцоўку прадстаўнікоў эмірацкага бізнесу. Такая дамоўленасць дасягнута па выніках сустрэчы Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла ААЭ у Рэспубліцы Беларусь Ібрагіма Саліма Махамеда Аль-Мушарраха з кіраўніцтвам БУТБ.

БУТБ і Пасольства ААЭ вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння

«Каб эфектыўна працаваць на рынку ААЭ і ў краінах арабскага свету ў цэлым, трэба добра ведаць мясцовы менталітэт, заканадаўства, прынцыпы дзелавых зносін і мноства іншых нюансаў, якія могуць адыграць вырашальную ролю ва ўсталяванні доўгатэрміновых гандлёвых адносін. У гэтым пытанні мы гатовы прапанаваць вам сваю дапамогу і экспертызу. Больш за тое, мы будзем рэкамендаваць эмірацкім бізнесменам выкарыстоўваць вашу платформу як надзейны і бяспечны варыянт гандлю з беларускімі прадпрыемствамі. Нарэшце, паколькі ААЭ — гэта міжнародны гандлёвы хаб з магутнай транспартна-лагістычнай і фінансавай інфраструктурай, супрацоўніцтва з нашымі кампаніямі адкрые найшырэйшыя магчымасці для прасоўвання беларускіх тавараў у Паўночную Афрыку і Азію. Я думаю, што для ўдзельнікаў таргоў з Беларусі гэта вельмі перспектыўны экспартны напрамак», — лічыць кіраўнік Амбасады ААЭ у Рэспубліцы Беларусь.

БУТБ і Пасольства ААЭ вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння

У сувязі з гэтым, з улікам адзінства задач, якія стаяць перад бакамі, старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі пацвердзіў зацікаўленасць у наладжванні цеснага ўзаемадзеяння з Пасольствам па ўсіх абазначаных напрамках. На думку кіраўніка беларускай біржы, такое партнёрства будзе садзейнічаць росту ўдзельнікаў біржавых таргоў з ААЭ і іншых дзяржаў MENA, тым самым ствараючы спрыяльныя ўмовы для актывізацыі гандлю ў двухбаковым і шматбаковым фармаце.

БУТБ і Пасольства ААЭ вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння

«Наша агульная стратэгічная мэта — павелічэнне тавараабароту Рэспублікі Беларусь і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, таму і дасягаць яе я прапаную сумеснымі намаганнямі. Упэўнены, што, аб’яднаўшы ваша глыбокае разуменне спецыфікі вядзення бізнесу на Блізкім Усходзе і наш шматгадовы вопыт у сферы біржавога гандлю, мы забяспечым неабходны сінэргетычны эфект, які дасць магчымасць вывесці гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва паміж нашымі краінамі на больш высокі ўзровень. Мы заўсёды адкрыты для дыялогу і гатовы стаць надзейным партнёрам як для Пасольства, так і для кожнай кампаніі з ААЭ, якая вырашыць скарыстацца нашымі інструментамі. Бо атрымліваючы ключ электроннага лічбавага подпісу для ўдзелу ў таргах, вы, па сутнасці, атрымліваеце ключ доступу на беларускі біржавы таварны рынак, а гэта амаль 25 тысяч прадпрыемстваў з усіх галін эканомікі», — падкрэсліў Аляксандр Асмалоўскі.

БУТБ і Пасольства ААЭ вызначылі перспектыўныя напрамкі ўзаемадзеяння

Па стане на 1 красавіка 2023 г. на БУТБ былі акрэдытаваны 14 кампаній з ААЭ. Асноўны аб’ём здзелак у 2022-2023 гг. прыйшоўся на прадукцыю дрэваапрацоўкі і нафтахіміі.


.