Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ запускае электронныя таргі неліквідамі

30.05.2023

У рамках комплексу мерапрыемстваў па развіццю лічбавай эканомікі ў Рэспубліцы Беларусь Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) запусціла новы сэрвіс для дзяржаўных арганізацый і прыватнага бізнесу – рэалізацыя неліквіднай маёмасці на электронных таргах. Такая магчымасць цяпер даступная на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», аператарам якой з'яўляецца БУТБ.

БУТБ запускае электронныя таргі неліквідамі

Галоўная мэта праекта – дапамагчы суб'ектам гаспадарання вызваліць абаротныя сродкі і атрымаць дадатковы даход ад продажу незапатрабаваных таварна-матэрыяльных каштоўнасцей і іншых неліквідных актываў. Чакаецца, што паслуга будзе карысная шырокаму колу арганізацый з розных галін эканомікі, а таксама фізічным асобам, якія могуць удзельнічаць у электронных таргах у якасці пакупнікоў.

«Праблема «неліквідаў» актуальная для многіх арганізацыі, занятых у сферы вытворчасці ці гандлю. Гэта можа быць незадзейнічаная сыравіна і матэрыялы, запчасткі і камплектуючыя, тара, бракаваныя тавары, прадукцыя са скончаным тэрмінам прыдатнасці - адным словам усё, што складана або немагчыма рэалізаваць традыцыйным спосабам праз тавараправодную сетку. Дык вось пляцоўка «БУТБ-Маёмасць» дазволіць канвертаваць такія незапатрабаваныя актывы ў грашовыя сродкі, дапамагаючы уладальнікам «неліквідаў» аператыўна знайсці пакупнікоў. Пры гэтым па кожным аб'екце неліквіднай маёмасці будуць праводзіцца электронныя таргі на павышэнне цаны. Гэта значыць прадавец зможа не проста разгрузіць склад, але і атрымаць дадатковую выручку», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

Увесь неабходны функцыянал для арганізацыі таргоў неліквідамі ўжо ўкаранёны на пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», і цяпер вядзецца работа па прыцягненню першых прадаўцоў. Рэгістрацыя на пляцоўцы, роўна як і ўдзел у таргах, ажыццяўляецца ў анлайн-рэжыме, што дае магчымасць рэалізоўваць маёмасць як рэзідэнтам, так і нерэзідэнтам Рэспублікі Беларусь.

Даведачна
Электронная гандлёвая пляцоўка «БУТБ-Маёмасць» дзейнічае з 2016 г. Згодна з заканадаўствам, прадметам электронных таргоў можа быць як дзяржаўная, так і прыватная рухомая і нерухомая маёмасць, а таксама маёмасныя правы (нематэрыяльныя актывы). За студзень-красавік 2023 г. на ЭГП рэалізавана 85 аб'ектаў маёмасці, а дадатковая выручка прадаўцоў перавысіла 1 млн BYN, што ў 2,8 раза больш, чым за аналагічны перыяд 2022 г.