Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

AEEX дапаможа нарасціць экспарт у Кітай праз БУТБ

12.07.2023

Сіньцзянскі Азіяцка-Еўрапейскі міжнародны гандлёвы цэнтр (Xinjiang Asia-Europe International Trading Center, АЕЕХ), які з'яўляецца аператарам электроннай гандлёвай пляцоўкі Asia Europe Exchange, акажа садзейнічанне Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) у павелічэнні паставак беларускіх тавараў. Пры гэтым размова ідзе не толькі аб інфармацыйнай падтрымцы і дапамозе ў арганізацыі дзелавых мерапрыемстваў на тэрыторыі КНР, але і аб непасрэдным прыцягненні на біржавыя таргі кітайскіх імпарцёраў. Пра гэта заявіла старшыня рады дырэктараў АЕЕХ спадарыня Чжан Хунпін падчас візіту ў цэнтральны офіс БУТБ.

DSCF8291.jpg

«У цяперашні час эканоміка Кітая актыўна аднаўляецца пасля пандэміі. У сувязі з гэтым расце попыт на сыравіну, матэрыялы і гатовую прадукцыю, а высокі ўзровень развіцця электроннай камерцыі ў краіне забяспечвае спрыяльныя ўмовы для прымянення біржавых інструментаў. Таму вельмі важна менавіта зараз кансалідаваць намаганні і прапанаваць кітайскім кампаніям комплекснае рашэнне для работы з Беларуссю, якое ўключае ў сябе электронную платформу для заключэння здзелак, а таксама інфармацыйныя, лагістычныя і фінансавыя сэрвісы. У рамках гэтага праекта мы гатовы падключыць нашых партнёраў з банкаўскай сферы і адну з найбуйнейшых транспартна-лагістычных кампаній Кітая – Сінатранс. Галоўнае – як мага раней перайсці ад стадыі планавання да практычнай рэалізацыі дамоўленасцей», – лічыць кіраўнік АЕЕХ.

DSCF8304.jpg

Акрамя таго, на думку спадарыні Чжан, арганізацыя біржавых паставак беларускай прадукцыі ў Паднябесную не запатрабуе значных маркетынгавых затрат, паколькі кітайскі спажывец ужо знаёмы з брэндам «зроблена ў Беларусі», а ўсе прадстаўленыя на БУТБ ключавыя экспартныя таварныя пазіцыі запатрабаваны на рынку КНР.

DSCF8323.jpg

«Піламатэрыялы, сухое малако, рапсавы алей, мясныя вырабы – усе гэтыя тавары імпартуюцца ў Кітай з усяго свету і ў тым ліку з Беларусі. Больш за тое, за апошнія гады беларуская прадукцыя стала вядома ў КНР, што, на мой погляд, істотна спрашчае задачу па прыцягненню на біржу кітайскіх пакупнікоў. Засяродзіць увагу прапаную на рэгіёнах, праз якія праходзіць Новы шаўковы шлях. У першую чаргу гэта Шанхай, Тайцан і Сіньцзян. У кожным з іх у нас ёсць офісы, таму мы зможам максімальна эфектыўна наладзіць узаемадзеянне з прадстаўнікамі кітайскага бізнэсу, зацікаўленымі ў працы праз біржу», – упэўнена старшыня рады дырэктараў АЕЕХ.

DSCF8336.jpg

Па стане на 1 ліпеня 2023 г. на БУТБ былі акрэдытаваны 127 рэзідэнтаў КНР, у тым ліку адзін са статусам біржавога брокера. Па выніках першага паўгоддзя сума здзелак кітайскіх удзельнікаў павялічылася на 29%, да 26 млн USD.

.