Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Венесуэла зацікаўлена ў рэалізацыі сельгаспрадукцыі праз БУТБ

09.06.2022

Зацікаўленасць у арганізацыі паставак прадукцыі сельскай гаспадаркі на рынак Рэспублікі Беларусь праз Беларускую ўніверсальную таварную біржу (БУТБ) выказаў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Баліварыянскай Рэспублікі Венесуэла ў Рэспубліцы Беларусь Франклін Рамірэс Араке ў час наведвання цэнтральнага офіса БУТБ у складзе дэлегацыі кіраўнікоў і супрацоўнікаў замежных дыппрадстаўніцтваў.

«Не сакрэт, што ў Венесуэле вырошчваецца шырокі асартымент трапічнай садавіны, якія ў значных аб'ёмах экспартуюцца ў многія краіны свету. А зусім нядаўна да нас звярнулася буйная кампанія-пастаўшчык гэтай прадукцыі з просьбай дапамагчы ёй выйсці на беларускі рынак. Улічваючы, што на біржавой пляцоўцы ўжо працуюць каля 23 тысяч беларускіх прадпрыемстваў, лічу, што тут мы зможам у найкароткія тэрміны знайсці патэнцыйных пакупнікоў і наладзіць рэгулярныя пастаўкі. Зразумела, гэта толькі першы крок і ў перспектыве прапаную прапрацаваць магчымасць біржавога гандлю іншай прадукцыяй АПК паміж Венесуэлай і Беларуссю. У сувязі з гэтым разлічваю на падтрымку і садзейнічанне з боку біржы», – заявіў Франклін Рамірэс Араке.

DSCF1752_1000.jpg

Венесуэла заинтересована в реализации сельхозпродукции через БУТБ

Венесуэла заинтересована в реализации сельхозпродукции через БУТБ

Старшыня праўлення БУТБ Аляксандр Асмалоўскі падтрымаў прапанову венесуэльскага дыпламата, адзначыўшы наяўнасць у біржы паспяховага вопыту рэалізацыі плодаагародніннай прадукцыі і прадуктаў харчавання ў цэлым.

«З канца мінулага года мы праводзім рэгулярныя гандлёвыя сесіі па рэалізацыі гародніны і садавіны беларускай вытворчасці. Для фермерскіх гаспадарак і СВК гэта дадатковы канал продажаў і прамы доступ да найбуйнейшых рознічных гандлёвых сетак. Упэўнены, што і венесуэльскія вытворцы змогуць скарыстацца нашай пляцоўкай для пашырэння рынкаў збыту і мінімізацыі затрат на маркетынг. Бо, апроч беларускіх кампаній, у нас акрэдытаваны амаль 6 тысяч замежных удзельнікаў. Таму пул плацежаздольных пакупнікоў мы забяспечым у любым выпадку», – падкрэсліў Аляксандр Асмалоўскі.

У рамках сустрэчы з замежнымі дыпламатамі таксама абмеркаваны перспектывы супрацоўніцтва па такім актуальным напрамку, як імпартазамяшчэнне. У прыватнасці, дасягнута дамоўленасць аб сумеснай рабоце па інфармаванні дзелавых колаў і прыцягненню на пляцоўку імпартазамяшчэння БУТБ кампаній з Расіі, Кыргызстана, В'етнама, Палестыны і Венесуэлы.

Венесуэла заинтересована в реализации сельхозпродукции через БУТБ

.