Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

У 2022 г. закупкі цэменту на ўнутраным рынку могуць быць цалкам пераведзены на БУТБ

06.04.2022

Да канца бягучага года закупкі цэменту на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь могуць быць поўнасцю пераведзены на пляцоўку Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Пра гэта заявіў начальнік вытворча-тэхналагічнага ўпраўлення Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Аляксей Падвалоцкі падчас «круглага стала», прысвечанага біржавому гандлю цэментам. У мерапрыемстве, якое прайшло на базе цэнтральнага офіса БУТБ, прынялі ўдзел прадстаўнікі Мінбудархітэктуры, Беларускай цэментнай кампаніі (БЦК), а таксама каля 20 найбуйнейшых пакупнікоў цэменту.

У 2022 г. закупкі цэменту на ўнутраным рынку могуць быць цалкам пераведзены на БУТБ

Паводле слоў Аляксея Падвалоцкага, чакаецца, што выкарыстанне біржавых таргоў забяспечыць удзельнікам рынку больш гнуткі і аб'ектыўны механізм цэнаўтварэння, які ўлічвае сезонныя ваганні попыту і іншыя фактары, якія ўплываюць на кошт гэтай прадукцыі.

У 2022 г. закупкі цэменту на ўнутраным рынку могуць быць цалкам пераведзены на БУТБ

«Адна з асноўных мэт гэтага пілотнага праекта – забяспечыць баланс інтарэсаў прадаўцоў і пакупнікоў цэменту, прадаставіўшы ім 100%-на рынкавы інструмент фарміравання цаны. Прычым гэта тычыцца як цэменту, што вырабляецца ў Рэспубліцы Беларусь, так і імпартнай прадукцыі. Зразумела, размовы аб абавязковай куплі цэменту выключна на біржавых таргах пакуль не ідзе. Мы разумеем, што рынак да гэтага яшчэ не гатовы. Таму прадугледжаны пераходны перыяд з красавіка па верасень бягучага года, на працягу якога плануецца дэталёва адпрацаваць біржавую схему рэалізацыі і прыняць рашэнне аб мэтазгоднасці ўнясення цэменту ў пералік тавараў, абавязковых для куплі і продажу праз біржу», – адзначыў прадстаўнік Мінбудархітэктуры.

У 2022 г. закупкі цэменту на ўнутраным рынку могуць быць цалкам пераведзены на БУТБ

У сваю чаргу начальнік упраўлення продажаў на ўнутраным рынку БЦК Максім Каляга і начальнік аналітычнага аддзела БУТБ Аляксандр Траянчук падрабязна спыніліся на схеме закупак цэменту, якая будзе дзейнічаць падчас пераходнага перыяду, а таксама на асаблівасцях заключэння доўгатэрміновых здзелак з карэкціруемай цаной. У прыватнасці, з мэтай забеспячэння максімальна плаўнага пераходу на біржавы механізм продажаў плануецца захаваць магчымасць паралельнага выкарыстання прамых кантрактаў і біржавых таргоў, пры гэтым у выпадку набыцця цэменту ў рамках тэндэраў і за бюджэтныя сродкі біржавы механізм прымяняцца не будзе. Акрамя таго, для аператыўнай закупкі невялікіх партый цэменту (да 65 т) плануецца выкарыстоўваць біржавую B2B-пляцоўку прамысловых і спажывецкіх тавараў, у той час як больш буйныя партыі будуць рэалізоўвацца на сесійных біржавых таргах. Што датычыцца арганізацый з гадавым спажываннем больш як 3 тыс. т і тэрмінам выбаркі звыш 60 дзён, то яны змогуць заключаць доўгатэрміновыя біржавыя здзелкі з карэктыруемай цаной.

У 2022 г. закупкі цэменту на ўнутраным рынку могуць быць цалкам пераведзены на БУТБ

Садзейнічаць пераходу пакупнікоў на пляцоўку БУТБ будзе прымяненне БЦК «спецыяльнага прэйскуранта», які забяспечвае больш нізкі ўзровень стартавых цэн, чым па прамых кантрактах. Акрамя гэтага, удзельнікі рынку будуць застрахаваны ад невыканання абавязацельстваў контрагентам за кошт рэалізаваных на БУТБ інструментаў кантролю за выкананнем здзелак.

Даведачна
Па выніках біржавых таргоў, якія праводзіліся ў I квартале 2022 г., беларускім спажыўцам рэалізавана 65 тыс. т партландцэменту на суму 10,5 млн BYN. У параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года продажы выраслі на 61% у натуральным выражэнні і на 64% у вартасным.

.