Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Сельгаспрадукцыя стане асноўным драйверам росту беларускага біржавога экспарту

24.05.2022

Аб гэтым заявіў першы намеснік старшыні праўлення Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Эдуард Бельскі, выступаючы на XIII Малочнай Алімпіядзе, якая праходзіць 22-27 мая 2022 г. у Алматы (Казахстан). На думку прадстаўніка біржы, ва ўмовах павышанага попыту на прадукты харчавання і ўмацавання гандлёва-эканамічных адносін у рамках Еўразійскага эканамічнага саюза біржавы механізм можа максімальна эфектыўна рэалізаваць экспартны патэнцыял беларускага аграпрамысловага комплексу.

XIII Молочная Олимпиада, 22-27 мая 2022 г. в Алматы (Казахстан)

«За мінулы год экспарт беларускіх тавараў сельскагаспадарчай групы склаў 6,7 мільярда долараў ЗША. З іх 2,7 мільярда прыпала на малако і малакапрадукты, якія пастаўляліся ў 58 краін свету, у тым ліку ў Казахстан і іншыя дзяржавы Цэнтральнай Азіі. З пункту гледжання развіцця трансгранічнага біржавога гандлю і дыверсіфікацыі рынкаў збыту гэты рэгіён асабліва цікавы для нас з-за яго ёмістасці і высокай пакупніцкай здольнасці. Зараз экспартныя біржавыя таргі сухім малаком і сыроваткай, сметанковым маслам, сырамі і іншай запатрабаванай за мяжой малочнай прадукцыяй праводзяцца тройчы ў тыдзень, а ў кожнай гандлёвай сесіі ўдзельнічаюць каля 300 прадаўцоў і пакупнікоў. У выніку за апошнія 5 гадоў аднаго толькі сухога абястлушчанага малако было рэалізавана больш за 26 тысяч тон, а сметанковага масла – звыш 22 тысяч тон. Натуральна, мы гатовы нарошчваць экспартныя пастаўкі, тым больш што рэсурс для гэтага ёсць – на біржавой пляцоўцы акрэдытаваны ўсе малакаперапрацоўчыя прадпрыемствы Рэспублікі Беларусь», – адзначыў Эдуард Бельскі. 

XIII Молочная Олимпиада, 22-27 мая 2022 г. в Алматы (Казахстан)

Першы намеснік старшыні праўлення БУТБ таксама звярнуў увагу на транзітныя магчымасці біржавой платформы, дзякуючы якім кампаніі з Казахстана маглі б істотна пашырыць геаграфію гандлю і мінімізаваць спадарожныя рызыкі. 

XIII Молочная Олимпиада, 22-27 мая 2022 г. в Алматы (Казахстан)

«У таргах малочнай прадукцыяй рэгулярна ўдзельнічаюць кампаніі з Расійскай Федэрацыі, Арменіі, Малдавіі, Літвы, Польшчы, Германіі, Вялікабрытаніі, Сінгапура. Усё гэта патэнцыйныя дзелавыя партнёры для казахстанскіх прадпрыемстваў. Пры гэтым пад кожную размешчаную вамі заяўку на куплю ці продаж мы заўсёды зможам сабраць пул зацікаўленых удзельнікаў. Рызыкі пры заключэнні здзелак мінімальныя, паколькі біржа кантралюе належнае выкананне дагаворных абавязацельстваў абодвума бакамі», – падкрэсліў Эдуард Бельскі. 

XIII Молочная Олимпиада, 22-27 мая 2022 г. в Алматы (Казахстан)

Малочная Алімпіяда – самае маштабнае мерапрыемства малочнай галіны, якое штогод аб'ядноўвае экспертаў і аналітыкаў сусветнага ўзроўню, вытворцаў і перапрацоўшчыкаў малака, прадстаўнікоў галіновых ведамстваў і пастаўшчыкоў рашэнняў для абмену вопытам, абмеркавання актуальных праблем малочнай галіны і вызначэння перспектыў развіцця гэтага сектара. У 2022 г. арганізатарамі мерапрыемства выступаюць Інфармацыйнае агенцтва «The DairyNews» і Цэнтр вывучэння малочнага рынку сумесна з Малочным саюзам Казахстана.

.