Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Расія можа стаць адным з асноўных рынкаў збыту беларускіх піламатэрыялаў

29.06.2022

Перспектывы экспарту беларускіх піламатэрыялаў з улікам паступовай пераарыентацыі іх паставак на новыя рынкі абмеркаваны ў ходзе сустрэчы прадстаўнікоў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з дэлегацыяй Федэральнага агенцтва лясной гаспадаркі Расіі, ФБУ «Раслесабарона» і ФБУ «Раслесінфорг».

DSCF2092.JPG

На думку ўдзельнікаў мерапрыемства, на фоне зніжэння экспартных цэн на піламатэрыялы і істотнага ўмацавання курсу расійскага рубля прадукцыя беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў можа быць запатрабавана ў Расійскай Федэрацыі і заняць там пэўную нішу.

DSCF2080.JPG

«У мінулым годзе за мяжу праз біржавую пляцоўку было рэалізавана больш за 2 млн кубаметраў піламатэрыялаў, прычым каля 90% прыйшлося на краіны Еўразвяза і Вялікабрытанію. Зразумела, раптоўна перанакіраваць увесь гэты аб'ём на альтэрнатыўныя рынкі не ўяўляецца магчымым. Разам з тым, дзякуючы інтэнсіўнай рабоце з патэнцыйнымі пакупнікамі, пэўных вынікаў мы ўжо дасягнулі. У прыватнасці, у разы вырас экспарт пілапрадукцыі ў Азербайджан, актыўна ідуць продажы ў Кітай, Турцыю, Ізраіль, Узбекістан і Грузію. Акрамя таго, больш чым у 7 разоў павялічыліся пастаўкі ў Расію, якая раней практычна не купляла дошку беларускай вытворчасці. У многім гэта звязана з гнуткай цэнавай палітыкай айчынных экспарцёраў, якія здолелі аператыўна адаптавацца да «новай рэальнасці» і прапанаваць рынку канкурэнтаздольную па якасці і кошту прадукцыю. Таму з улікам бягучага ўзроўню цэн у Расійскай Федэрацыі і добра наладжанай лагістыкі паміж нашымі краінамі разглядаем гэты экспартны напрамак як адзін з самых прыярытэтных нараўне з Азіяй і Блізкім Усходам», – адзначыў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла, адказваючы на пытанні членаў расійскай дэлегацыі.

DSCF2108.JPG

У рамках дыскусіі было таксама закранута пытанне выкарыстання беларускай біржавой пляцоўкі кампаніямі-нерэзідэнтамі для заключэння транзітных здзелак і прадстаўлены паспяховы вопыт БУТБ па арганізацыі спецыяльных экспартных гандлёвых сесій з дастаўкай тавару да канчатковага спажыўца ў краіне прызначэння, што дало магчымасць істотна нарасціць продажы лесапрадукцыі ў Кітай.

.