Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Набыць маёмасць на электронных таргах стала прасцей

25.01.2022

На электроннай гандлёвай пляцоўцы «БУТБ-Маёмасць», аператарам якой з'яўляецца Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ), упершыню з'явілася магчымасць набываць маёмасць і маёмасныя правы сумесна, выступаючы на таргах у якасці «кансалідаванага ўдзельніка». Кансалідаваны ўдзельнік – гэта дзве і больш юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, якія ўдзельнічаюць у электронных таргах на падставе дамовы аб сумесным удзеле. Такім чынам, з мэтай набыцця дарагога прадмета маёмасці можна аб'ядноўваць фінансавыя рэсурсы адразу некалькіх патэнцыйных пакупнікоў.

«Яшчэ адной важнай станоўчай зменай для ўдзельнікаў электронных таргоў стала адсутнасць неабходнасці падаваць дакументы на папяровым носьбіце. Цяпер для рэгістрацыі на пляцоўцы дастаткова адправіць на біржу «скан» пашпарту для фізічных асоб або статута і пасведчання аб дзяржрэгістрацыі – для юрыдычных. Для падачы заявы на ўдзел у таргах асабістая яўка таксама больш не патрабуецца. Акрамя таго, змяніўся механізм спагнання платы з арганізатараў электронных таргоў, якія выстаўляюць на продаж маёмасць недзяржаўнай формы ўласнасці. Раней аплачваць паслугі пляцоўкі трэба было незалежна ад заключэння здзелкі, а цяпер – толькі па факце рэалізацыі прадмета таргоў», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

.