Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Прадпрыемствы Баранавіцкага гаёну пазнаёміліся з пляцоўкай імпартазамяшчэння БУТБ

15.09.2022

Больш за 60 прадстаўнікоў дзяржаўных і прыватных прадпрыемстваў Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці прынялі ўдзел у практычным семінары па пытаннях біржавога гандлю і імпартазамяшчэння, арганізаваным Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ) у г. Баранавічы пры садзейнічанні Баранавіцкага гарадскога і раённага выканаўчых камітэтаў. 

Прымяненне біржавога гандлю ў праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства абмеркавалі на семінары ў Баранавічах

У рамках праграмы семінара адбылася прэзентацыя асноўных напрамкаў дзейнасці БУТБ з акцэнтам на магчымасцях і перавагах выкарыстання біржавога механізма для вырашэння задач па імпартазамяшчэнні. У прыватнасці, на канкрэтных прыкладах з практыкі біржавога гандлю разгледжаны алгарытм і прынцыпы работы пляцоўкі імпартазамяшчэння, асаблівасці размяшчэння заявак на куплю, продаж і выраб тавараў, працэдура ўдзелу ў таргах і інструменты кантролю за належным выкананнем біржавых здзелак, якія прымяняюцца на БУТБ. У гэтым кантэксце была таксама закранута тэма прамысловай кааперацыі і дзяржаўна-прыватнага партнёрства. Паводле слоў намесніка старшыні праўлення БУТБ Аляксея Мацавілы, біржавая пляцоўка дае прадпрыемствам рознай формы ўласнасці шырокія магчымасці па наладжванню партнёрскіх адносін і пабудове вытворчых ланцужкоў, што, з аднаго боку, будзе стымуляваць прадпрымальніцкую ініцыятыву, а з другога – садзейнічаць рэалізацыі прамысловага патэнцыялу Баранавічаў і Баранавіцкага раёна. 

Прымяненне біржавога гандлю ў праектах дзяржаўна-прыватнага партнёрства абмеркавалі на семінары ў Баранавічах

«Пляцоўка імпартазамяшчэння можа быць аднолькава карысная як прамысловым гігантам, так і невялікім прыватным фірмам, якія выпускаюць уласную прадукцыю. У гэтым выяўляецца ўніверсальны характар біржавога механізму. Напрыклад, зараз у структуры пакупнікоў на пляцоўцы пераважаюць буйныя дзяржаўныя прадпрыемствы, у той час як у ролі пастаўшчыкоў у асноўным выступае малы і сярэдні бізнес. Для першых удзел у таргах – гэта магчымасць аператыўна і па прымальнай цане набыць аналагі санкцыйных тавараў. Другія ж выкарыстоўваюць нашу гандлёвую платформу як дадатковы канал продажаў, які забяспечвае выхад на буйных кліентаў. Гэта значыць, што праца на пляцоўцы ўзаемавыгадная», – адзначыў Аляксей Мацавіла, адказваючы на пытанні ўдзельнікаў мерапрыемства.

.