Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Патэнцыял біржавога гандлю металапрадукцыяй прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Маскве

21.06.2022

Санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду адносна расійскага металу, могуць паспрыяць росту паставак гэтай прадукцыі ў Рэспубліку Беларусь і іншыя дружалюбныя краіны, у тым ліку з прымяненнем механізма біржавых таргоў. Такое меркаванне выказаў начальнік упраўлення таргоў металапрадукцыяй Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Яўген Бурэйка, выступаючы на Усерасійскай канферэнцыі «Электронная камерцыя на рынку металаў» у Маскве.

«Не сакрэт, што санкцыі істотна звузілі геаграфію экспарту расійскай металапрадукцыі, таму адно з самых актуальных пытанняў на парадку дня – пераарыентацыя экспартных паставак на іншыя рынкі. Выкарыстанне біржавой пляцоўкі як дадатковага канала продажаў можа дапамагчы ў рашэнні гэтай задачы. Прычым размова ідзе не толькі аб рынку Рэспублікі Беларусь, якая штогод спажывае амаль 3 мільёны тон металу. Мы гатовы прадаставіць расійскім экспарцёрам прамы доступ да спажыўцоў з краін СНД, Азіі і Афрыкі праз механізм транзітных здзелак. А гэта ўжо зусім іншыя маштабы попыту», – адзначыў Яўген Бурэйка.

Прадстаўнік БУТБ таксама звярнуў увагу расійскіх металавытворцаў і металатрэйдэры на характэрны для біржавых таргоў нізкі ўзровень рызыкі, які дасягаецца шляхам прымянення прынцыпу «пастаўка супраць плацяжу». Пры ажыццяўленні разлікаў па дадзенай схеме выконваюцца інтарэсы і прадаўца, і пакупніка. 

Патэнцыял біржавога гандлю металапрадукцыяй прадстаўлены на міжнароднай канферэнцыі ў Маскве

«Галоўны плюс для расейскіх кампаній у тым, што яны могуць рэалізоўваць метал з адтэрміноўкай плацяжу і быць упэўненымі, што ў абумоўлены тэрмін аплата паступіць на іх рахунак. У сваю чаргу беларускія пакупнікі, па сутнасці, атрымліваюць бясплатны таварны крэдыт. Біржа ў гэтым выпадку выступае гарантам захавання абавязацельстваў бакамі здзелкі», – растлумачыў Яўген Бурэйка.

Потенциал биржевой торговли металлопродукцией представлен на международной конференции в Москве

Па выніках біржавых таргоў у студзені-маі 2022 г. сума здзелак з металапрадукцыяй на БУТБ дасягнула 889 млн BYN, што на 12% больш, чым за аналагічны перыяд 2021 г. На чорныя металы і вырабы з іх прыйшлося звыш 77% ад агульнага аб'ёму продажаў тавараў дадзенай групы.

.