Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пляцоўка імпартазамяшчэння БУТБ зацікавіла вытворцаў тэхналагічнага абсталявання з Саратаўскай вобласці

30.06.2022

Гатоўнасць зарэгістравацца на пляцоўцы імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з мэтай рэалізацыі ў Рэспубліцы Беларусь шырокай наменклатуры тэхналагічнага абсталявання выказалі шэраг кампаній-вытворцаў з Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якія наведвалі цэнтральны офіс БУТБ у складзе бізнес-дэлегацыі, сфарміраванай пры садзейнічанні Цэнтра падтрымкі экспарту і Гандлёва-прамысловай палаты Саратаўскай вобласці.

DSCF2128.jpg

У прыватнасці, плануецца арганізаваць пастаўкі на беларускі рынак маркіровачнага, картанажнага, пакавальнага і канвеернага абсталявання, ламінарных сістэм і ліній разліву для прадпрыемстваў харчовай, фармацэўтычнай, ветэрынарнай і хімічнай галін.

На думку намесніка дырэктара Цэнтра падтрымкі экспарту Саратаўскай вобласці Аркадзя Балаяна, гэта дасць магчымасць не толькі ўмацаваць кааперацыйныя сувязі паміж саратаўскімі і беларускімі прадпрыемствамі, але будзе садзейнічаць росту аб'ёмаў узаемнага гандлю, патэнцыял якога яшчэ цалкам не рэалізаваны.

DSCF2112.JPG

«Развіццё несыравіннага неэнергетычнага экспарту і аказанне садзейнічання суб'ектам малога і сярэдняга бізнэсу ў выхадзе на новыя рынкі з'яўляюцца ключавымі задачамі нашага цэнтра. Калі пры гэтым мы дапаможам беларускім прадпрыемствам вырашыць іх праблемы з імпартазамяшчэннем, то можна лічыць, што наша місія выканана ўдвая. У сувязі з гэтым асаблівую цікавасць уяўляе рэалізаваная на біржавой пляцоўцы магчымасць размяшчаць заяўкі на куплю тавару пад заказ. Мне здаецца, гэтая функцыя будзе вельмі запатрабаваная ў нашых вытворчых прадпрыемстваў», – лічыць Аркадзь Балаян.

DSCF2115.jpg

У сваю чаргу намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла заклікаў саратаўскіх прадпрымальнікаў больш актыўна ўключацца ў працу біржавой гандлёвай платформы, прычым не толькі ў якасці пастаўшчыкоў, але і пакупнікоў імпартазамяшчальных тавараў.

«Мы пастараліся стварыць максімальна гнуткі механізм, якім змаглі б скарыстацца як рэзідэнты Рэспублікі Беларусь, так і Расійскай Федэрацыі. Бо пытанне імпартазамяшчэння актуальнае для абедзвюх краін, таму мэтазгодна выбудоўваць сумесную работу ў гэтым напрамку. Тым больш што якасныя аналагі імпартнай прадукцыі вырабляюцца і ў Беларусі, і ў Расіі, а наша электронная пляцоўка якраз дапамагае аператыўна іх знайсці», – адзначыў Аляксей Мацавіла.

.