Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Пляцоўка імпартазамяшчэння БУТБ прадстаўлена на Форуме рэгіёнаў Беларусі і Расіі

01.07.2022

Магчымасці выкарыстання пляцоўкі імпартазамяшчэння Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) як інструмента развіцця гандлёвых адносін Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі прадстаўлены на пасяджэнні сумеснага Беларуска-Расійскага дзелавога савета, які адбыўся ў рамках IX Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі.

IMG-20220630-WA0014.jpg

Расказваючы прадстаўнікам расійскага і беларускага бізнесу аб асаблівасцях і перавагах новай гандлёвай платформы, намеснік старшыні праўлення БУТБ Ірына Наркевіч адзначыла важную інтэгравальную ролю лічбавых тэхналогій у трансгранічным гандлі. На яе думку, аблічбоўка працэсу куплі-продажу тавару дала магчымасць істотна пашырыць геаграфію рэалізацыі прадукцыі, якая вырабляецца прадпрыемствамі Беларусі і Расіі, што станоўча ўплывае на дынаміку тавараабароту паміж нашымі краінамі.

IMG-20220630-WA0023.jpg

«Калі раней геаграфічная аддаленасць шмат у чым вызначала ўзровень развіцця гандлёвых адносін паміж рэгіёнамі і краінамі, то сёння, дзякуючы сучасным электронным платформам, фактар адлегласці поўнасцю страціў сваю значнасць. Таму, скарыстаўшыся нашай пляцоўкай імпартазамяшчэння, прадпрыемства з Хабараўскага краю або Якуціі можа без цяжкасцей знайсці пастаўшчыкоў патрэбнага яму тавару ў Гродзенскай або Магілёўскай вобласці і праз інтэрнэт заключыць здзелку. Прычым гандлёвая сістэма не толькі падбярэ тавар, які на 100% адпавядае патрабаванням заказчыка, але і выдзеліць лепшую цэнавую прапанову з наяўных. Усё гэта ў аўтаматычным рэжыме і з мінімальнай рызыкай, паколькі біржа кантралюе выкананне кожнага кантракта», – падкрэсліла Ірына Наркевіч.

IMG-20220630-WA0019.jpg

Прадстаўніца БУТБ таксама расказала пра самыя запатрабаваныя групы тавараў, якія рэалізуюцца на пляцоўцы імпартазамяшчэння. Так, найбольшым попытам у заказчыкаў па-ранейшаму карыстаюцца будматэрыялы, машыны і механізмы, запчасткі да абсталявання, расходныя матэрыялы, тэкстыль. Што да структуры ўдзельнікаў, то асноўная маса – рэзідэнты Рэспублікі Беларусь. Аднак у апошні час усё большую цікавасць да беларускай пляцоўкі праяўляюць замежныя кампаніі – у першую чаргу з Расійскай Федэрацыі. Пры гэтым яны гандлююць не толькі з беларускімі прадпрыемствамі, але і заключаюць «транзітныя здзелкі» з іншымі расійскімі кампаніямі або кампаніямі з трэціх краін.

Па стане на 30 чэрвеня 2022 г. на пляцоўцы імпартазамяшчэння БУТБ заключана 2,7 тыс. здзелак на агульную суму 19,4 млн BYN

.