Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Афіцыйны экспарцёр Мінсельгасхарча стаў брокерам БУТБ

03.02.2022

ЗАТ «Мяса-малочная кампанія», афіцыйны экспарцёр Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, стала новым брокерам Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Створаная па рашэнню Урада ў 2009 г., Мяса-малочная кампанія спецыялізуецца на экспарце прадукцыі харчовай прамысловасці, якая выпускаецца айчыннымі прадпрыемствамі мясамалочнай галіны. У статусе брокера кампанія плануе не толькі прыцягваць на біржавую пляцоўку прадаўцоў і пакупнікоў малака, сыроў, тварагу, мяса буйной рагатай жывёлы і птушкі, але і аказваць паслугі ў сферы лагістыкі і кантролю якасці.

Афіцыйны экспарцёр Мінсельгасхарча стаў брокерам БУТБ

Як адзначыў кіраўнік ЗАТ «Мяса-малочная кампанія» Павел Стайнаў, аб'яднанне намаганняў з БУТБ дасць магчымасць забяспечыць больш эфектыўную работу беларускіх сельгасарганізацый на рынках краін блізкага і далёкага замежжа і будзе садзейнічаць пашырэнню геаграфіі продажаў.

Афіцыйны экспарцёр Мінсельгасхарча стаў брокерам БУТБ

«Па сутнасці, наша кампанія прадстаўляе інтарэсы ўсіх беларускіх экспарцёраў мясамалочнай прадукцыі, таму прыярытэтнае значэнне для нас маюць як фізічныя аб'ёмы экспарту, так і магчымасці для яго дыверсіфікацыі. У партнёрстве з біржай мы разлічваем выканаць абедзве гэтыя задачы. Напрыклад, нам вельмі цікавы рынак Кітая, дзе высокім попытам карыстаецца сухое малако і ялавічына беларускай вытворчасці. Да таго ж у мінулым годзе біржавы гандаль паміж Рэспублікай Беларусь і КНР актыўна развіваўся, таму будзем старацца ўнесці свой уклад ва ўзмацненне гэтага станоўчага трэнду. Зразумела, не пакінем без увагі і іншыя краіны Азіі, а таксама Блізкаўсходні рэгіён. Гэтыя напрамкі з вялікім экспартным патэнцыялам, які нам сумесна з біржай трэба раскрыць. Што да кароткатэрміновай перспектывы, то пакуль асноўным рынкам для нас будзе Расійская Федэрацыя, тым больш што там у нас ужо ёсць шырокая сетка партнёраў, гатовых купляць беларускія тавары, у тым ліку праз біржу», – падкрэсліў Павел Стайнаў.