Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ упершыню праведзена здзелка ў кітайскіх юанях

27.01.2022

На Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) зарэгістравана першая экспартная здзелка з разлікамі ў кітайскіх юанях. У якасці прадаўца выступіла кітайская дрэваапрацоўчая кампанія, якая працуе на беларускім рынку, а ў якасці пакупніка – буйны еўрапейскі трэйдар, які займаецца пастаўкамі пілапрадукцыі ў краіны ЕС, Азіі і Афрыкі. У выніку праведзенай здзелкі рэалізаваны абразныя піламатэрыялы іглічных парод на агульную суму 1,8 млн CNY, або 287 тыс. USD у эквіваленце.

Як растлумачылі ў прэс-службе БУТБ, пры разліках у юанях зніжаюцца валютныя рызыкі ўдзельнікаў здзелкі, а таксама значна скарачаюцца тэрміны паступлення грашовых сродкаў на рахунак прадаўца.

«Магчымасць вызначаць кошт тавараў і разлічвацца па біржавых здзелках у кітайскіх юанях з'явілася ў канцы мінулага года ў рамках рэалізацыі комплексу мерапрыемстваў па развіццю біржавога гандлю з Кітаем. Раней здзелкі з удзелам рэзідэнтаў КНР заключаліся пераважна ў доларах ЗША ці еўра, што стварала шэраг нязручнасцей як для прадаўцоў, так і пакупнікоў. У прыватнасці, ускладнялася работа з кітайскімі банкамі, а бакі здзелкі неслі сур'ёзныя валютныя рызыкі. Таму новаўвядзенне было станоўча ўспрынята кітайскімі ўдзельнікамі таргоў – перш за ўсё кампаніямі, якія працуюць у секцыі лесапрадукцыі, дзе сумы знешнегандлёвых дагавораў вылічаюцца мільёнамі долараў. Спадзяемся, што першы паспяховы досвед ажыццяўлення разлікаў у нацыянальнай валюце Кітая паслужыць добрым прыкладам для ўсіх акрэдытаваных на біржы кітайскіх кампаній і падобныя здзелкі стануць рэгулярнымі», – адзначылі ў прэс-службе БУТБ.

.