Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ стартуюць рэгулярныя таргі змазачнымі матэрыяламі

28.01.2022

У лютым 2022 г. на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) пачынаюцца рэгулярныя сесійныя біржавыя таргі змазачнымі матэрыяламі для беларускіх спажыўцоў. У рамках штотыднёвых гандлёвых сесій плануецца закупка шырокай наменклатуры кампрэсарных, маторных, гідраўлічных, трансмісійных, турбінных і іншых тэхнічных масел айчыннай і замежнай вытворчасці. На пачатковым этапе ў якасці пакупнікоў выступяць пераважна прадпрыемствы і арганізацыі дзяржаўнай формы ўласнасці. Чакаецца, што выкарыстанне біржавога механізму дасць магчымасць знізіць затраты на закупку змазачных матэрыялаў і спросціць пошук пастаўшчыкоў гэтай прадукцыі.

«Змазачныя матэрыялы – не новы для біржы таварны кірунак. Кампрэсарныя і маторныя маслы ўжо некаторы час паспяхова прадаюцца на нашай B2B-пляцоўцы па рэалізацыі прамысловых і спажывецкіх тавараў. Толькі за студзень 2022 года было праведзена 56 здзелак. Змяненне ў тым, што з лютага таргі гэтай групай тавараў будуць пераведзены на рэгулярную аснову. Такое рашэнне абумоўлена, перш за ўсё, вынікамі аналізу біржавых цэн на змазачныя матэрыялы, якія дзякуючы вялікай канцэнтрацыі пастаўшчыкоў на таргах аказаліся ў сярэднім на 5-10 працэнтаў, ніжэйшыя, чым на пазабіржавым рынку. Прымаючы да ўвагі, што кожны год беларускія прадпрыемствы розных галін народнай гаспадаркі трацяць сотні мільёнаў рублёў на закупку гэтай прадукцыі, эканомія сродкаў пры выкарыстанні біржавой пляцоўкі атрымліваецца вельмі адчувальная. Змазачныя матэрыялы не ўваходзяць у пералік тавараў, абавязковых для рэалізацыі на біржы, таму ў рамках падрыхтоўкі да запуску сесійных таргоў была праведзена работа па інфармаванні і прыцягненні на біржавую пляцоўку патэнцыйных прадаўцоў і пакупнікоў. Так што ўжо на пілотнай гандлёвай сесіі разлічваем на высокую актыўнасць удзельнікаў і, зразумела, першыя здзелкі», – паведамілі ў прэс-службе БУТБ.

Таргі змазачнымі матэрыяламі буду праводзіцца на БУТБ кожную сераду па прынцыпе зваротнага аўкцыёну (на паніжэнне кошту) па ўсіх лотах адначасова. Пачатак таргоў у 10:00.