Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ расце колькасць удзельнікаў таргоў з Башкортастана

25.05.2022

«У 2022 г. у дадатак да чатырох кампаній з Башкартастана, якія ўжо працуюць на беларускай біржавой пляцоўцы, для ўдзелу ў таргах акрэдытаваліся яшчэ чатыры новыя кампаніі. Гэта значыць, літаральна за няпоўныя 5 месяцаў іх колькасць падвоілася. Лічу гэта практычным вынікам візіту бізнэс-дэлегацыі дадзенага рэгіёна Расіі ў цэнтральны офіс біржы ў снежні мінулага года. Гэтае мерапрыемства, па сутнасці, паслужыла штуршком для актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Беларуссю і Башкартастанам у сферы біржавога гандлю», – падкрэсліў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) Аляксандр Башлій падчас паседжання працоўнай групы па супрацоўніцтве Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Башкартастан Расійскай Федэрацыі, якое адбылося 24 мая 2022 г. ва Уфе. 

На БУТБ растет число участников торгов из Башкортостана

У якасці аднаго з найбольш перспектыўных напрамкаў для далейшага развіцця біржавога гандлю Беларусі і Башкірыі разглядаецца прадукцыя сельскагаспадарчай галіны. У першую чаргу гэта алеі, а таксама шроты, макуха і насенне алейных культур. Па выніках мінулага года на гэтыя пазіцыі прыпала прыкладна 70 працэнтаў ад агульнага аб'ёму экспарту тавараў аграпрамысловага комплексу Башкортастана. У той жа час плануецца нарасціць пастаўкі ў Башкартастан тавараў беларускай вытворчасці – перш за ўсё машын і тэхнікі, якая шырока прадстаўлена на біржавой B2B-пляцоўцы прамысловых і спажывецкіх тавараў.На БУТБ растет число участников торгов из Башкортостана

У сваёй прэзентацыі Аляксандр Башлій таксама закрануў пытанне выкарыстання БУТБ як інструмента для транзітнага гандлю прадпрыемстваў Рэспублікі Башкартастан з кампаніямі з Еўрапейскага саюза і Кітая. За мінулы год сума такіх здзелак, заключаных удзельнікамі з розных рэгіёнаў РФ, перавысіла 7 млн USD. На думку прадстаўніка БУТБ, гэта дадатковая магчымасць для башкірскіх экспарцёраў, якія імкнуцца дыверсіфікаваць рынкі збыту.

.