Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

На БУТБ прайшоў семінар для слухачоў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ

23.11.2022

22 лістапада 2022 г. у цэнтральным офісе Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) прайшоў выязны семінар для слухачоў спецыяльнасці "Дзяржаўнае і мясцовае ўпраўленне" Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь у рамках вучэбнай дысцыпліны "Дзяржаўнае рэгуляванне нацыянальнай эканомікі". БУТБ наведалі больш за 20 прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, а суправаджаў дэлегацыю загадчык кафедры дзяржаўнай эканамічнай палітыкі, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Уладзіслаў Шчэпаў.

З прывітальным словам і прэзентацыяй асноўных напрамкаў дзейнасці БУТБ перад слухачамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце РБ выступіў намеснік старшыні праўлення біржы Аляксей Мацавіла. Ён расказаў аб выніках, дасягнутых БУТБ за яе больш як 17-гадовую гісторыю, шырокай геаграфіі супрацоўніцтва і перспектывах далейшага развіцця.


Асобная ўвага ў ходзе прэзентацыі была ўдзелена электроннай гандлёвай пляцоўцы БУТБ па правядзенні закупак у электронным фармаце, выкарыстоўваючы якую заказчыкі (арганізатары) могуць ажыццяўляць як дзяржаўныя закупкі, так і закупкі за кошт уласных сродкаў па шырокім пераліку тавараў. Пры гэтым Аляксей Мацавіла падкрэсліў, што на пляцоўцы БУТБ праводзяцца практычна ўсе віды закупачных працэдур: электронны аўкцыён, адкрыты конкурс, запыт цэнавых прапаноў, закупка з адной крыніцы.

У рамках праграмы семінара слухачы Акадэміі кіравання таксама даведаліся аб даступных формах удзелу ў біржавых таргах (самастойна або праз біржавога брокера), этапах правядзення біржавых гандлёвых сесій і інструментах мінімізацыі рызык, якія прымяняюцца на БУТБ, у тым ліку разліках па схеме "пастаўка супраць плацяжу". Усе гэтыя пытанні былі падрабязна асветлены ў дакладзе начальніка ўпраўлення таргоў металапрадукцыяй БУТБ Яўгена Бурэйкі.


У сваю чаргу намеснік начальніка ўпраўлення аналітыкі і перспектыўнага развіцця, кандыдат эканамічных навук, дацэнт Яўгенія Барадзінская прадставіла вынікі аналізу працы БУТБ у бягучым годзе, уключаючы актуальную інфармацыю аб ключавых рынках збыту біржавых тавараў, а таксама аб таварнай наменклатуры і структуры карыстальнікаў электроннай пляцоўкі "Імпартазамяшчэнне".


Падчас дыялогу з дакладчыкамі слухачы Акадэміі кіравання актыўна задавалі пытанні аб парадку акрэдытацыі на біржы, асаблівасцях удзелу ў таргах, відах тавараў і паслуг, якія гандлююцца, і канкурэнтных перавагах БУТБ.

Мерапрыемства было арганізавана ў рамках пагаднення аб супрацоўніцтве паміж БУТБ і Акадэміяй кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

.