Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Мардовія зацікаўлена ў закупцы беларускіх харчовых прадуктаў праз БУТБ

13.04.2022

Перспектывы выкарыстання біржавых таргоў як асноўнага канала паставак у Рэспубліку Мардовія кармавых дабавак і прэміксаў вытворчасці Беларускай нацыянальнай біятэхналагічнай карпарацыі (БНБК) абмеркаваны падчас візіту ў цэнтральны офіс Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) намесніка Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Мардовіі Сяргея Шушава і дырэктара Цэнтра падтрымкі экспарту Рэспублікі Мардовія Аляксея Барадзіна. Беларускі бок на перамовах прадстаўляў намеснік старшыні праўлення БУТБ Аляксей Мацавіла.

Асноўная ўвага ў час сустрэчы з прадстаўнікамі Урада і дзелавых колаў Мардовіі была ўдзелена супрацоўніцтву ў сегменце АПК. У прыватнасці, улічваючы значную долю жывёлагадоўлі ў структуры сельскай гаспадаркі Рэспублікі Мардовія і стабільны попыт на камбікармы, у якасці аднаго з прыярытэтных напрамкаў узаемадзеяння разглядаецца арганізацыя экспарту ў Мардовію L-лізін сульфату, L-лізін монагідрахларыда, L-трэаніну, а таксама ўсёй лінейкі прэміксаў, якія выпускаюцца БНБК. Як паведаміў Аляксей Мацавіла, названая прадукцыя паспяхова пастаўляецца на расійскі рынак.

«З пачатку года агульная сума здзелак па рэалізацыі прадукцыі БНБК у Расійскую Федэрацыю склала 2,4 млн. USD. Найбольшы аб'ём продажаў прыйшоўся на L-лізін сульфат – больш за 1,7 млн USD у вартасным выражэнні. Характэрна, што яшчэ нядаўна Рэспубліка Беларусь была нета імпарцёрам гэтай незаменнай амінакіслоты, прычым беларускія жывёлагадоўчыя прадпрыемствы актыўна закуплялі яе як на пазабіржавым рынку, так і на біржавых таргах. Аднак пасля запуску вытворчасці амінакіслот на базе БНБК у нас з'явілася магчымасць не толькі насычаць гэтай прадукцыяй унутраны рынак, але і рэалізоўваць яе за мяжу. Такім чынам, са снежня мінулага года ў нас ужо сфарміраваўся пул пастаянных пакупнікоў. У асноўным гэта кампаніі з Маскоўскай, Смаленскай, Валгаградскай абласцей, Краснадарскага краю і Рэспублікі Башкартастан, але мы хацелі б пашырыць геаграфію продажаў, у тым ліку за кошт Рэспублікі Мардовія», – адзначыў намеснік старшыні праўлення БУТБ.

У сувязі з гэтым намеснік Міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Мардовіі Сяргей Шушаў пацвердзіў зацікаўленасць у супрацоўніцтве з БУТБ у сферы біржавога гандлю сельгаспрадукцыяй і прапанаваў арганізаваць візіт на біржу бізнес-дэлегацыі Рэспублікі Мардовія ў рамках Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «Белагра-2022», якая пройдзе ў Мінску 7-11 чэрвеня 2022 г.

«Мне здаецца, гэта будзе добрая магчымасць прадэманстраваць прадстаўнікам бізнэсу патэнцыял біржавога механізму і прыцягнуць іх на беларускую гандлёвую пляцоўку. У гэтым плане з боку Урада Рэспублікі Мардовія будзе аказана ўсё неабходнае садзейнічанне», – падкрэсліў Сяргей Шушаў.

Мардовія зацікаўлена ў закупцы беларускіх харчовых прадуктаў праз БУТБ

.