Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Лагістычныя аператары не бачаць сур'ёзных перашкод для экспарту беларускіх тавараў

02.06.2022

Такое меркаванне выказалі прадстаўнікі найбуйнейшых беларускіх і замежных лагістычных аператараў у ходзе практычнага семінара па пытаннях экспартнай лагістыкі, арганізаванага Беларускай універсальнай таварнай біржай (БУТБ). У мерапрыемстве ў вочным і анлайн-фармаце прынялі ўдзел РУП «Белмытсэрвіс», ДП «Белінтэртранс – транспартна-лагістычны цэнтр», ЗАТ «Чайна Мерчантс СіЭйчЭн-БіЭлАр Камерцыйная і Лагістычная кампанія» і ТАА «Рузэкспедыцыя», а таксама каля 30 брокераў, якія супрацоўнічаюць з БУТБ.

Логистические операторы не видят серьезных препятствий для экспорта белорусских товаров

Найбольшую цікавасць ва ўдзельнікаў семінара выклікалі магчымасці і перспектывы паставак беларускіх тавараў у краіны Азіі і ў першую чаргу ў Кітай з улікам дэфіцыту кантэйнераў і недаступнасці большасці традыцыйных транспартных калідораў. Паводле слоў прадстаўнікоў лагістычных кампаній, нягледзячы на пэўныя цяжкасці, звязаныя з выбудоўваннем новых маршрутаў дастаўкі, сур'ёзных перашкод для экспарту беларускай прадукцыі зараз няма.

Логистические операторы не видят серьезных препятствий для экспорта белорусских товаров

У прыватнасці, кітайскім пакупнікам тавары па-ранейшаму дастаўляюцца пераважна чыгуначным транспартам па Новым шаўковым шляху, аднак з-за вялікага попыту на кантэйнеры падаваць заяўкі на перавозку трэба загадзя – у сярэднім за 2 тыдні да плануемай перавозкі. Пры гэтым, як адзначыў прадстаўнік кітайскага лагістычнага аператара, яны зацікаўлены ў максімальнай загрузцы цягнікоў, якія едуць у КНР, і гатовы разгледзець любыя прапановы ад беларускіх экспарцёраў, у тым ліку па транспарціроўцы тавараў, рэалізаваных на біржавых таргах: піламатэрыялаў, рапсавага алею, мясамалочнай прадукцыі.

Китайским покупателям товары доставляются преимущественно железнодорожным транспортом по Новому шелковому пути

Апроч Кітая, перспектыўнымі экспартнымі кірункамі з'яўляюцца Турцыя і Іран. Так, на турэцкі рынак беларускія тавары ідуць праз порт Наварасійска, а ў Тэгеран альбо па чыгунцы, альбо праз Астраханскі порт. Названыя маршруты дастаткова запатрабаваны ў айчынных кампаній, якія імкнуцца дыверсіфікаваць экспартныя пастаўкі і замацавацца на новых рынках. 

Перспективы поставок белорусских товаров в страны Азии

Такім чынам, на думку ўдзельнікаў семінара, негатыўны ўплыў санкцый у асноўным выявіўся ў павелічэнні тэрмінаў дастаўкі і кошту транспартна-лагістычных паслуг. Тым не менш большасць кампаній, якія займаюцца знешнім гандлем, ужо адаптаваліся да новых умоў, а для некаторых складанасці сталі стымулам для павышэння эфектыўнасці сваёй дзейнасці. Акрамя таго, прадаўжаецца работа па выбудоўванню альтэрнатыўных маршрутаў і новых лагістычных ланцужкоў, што садзейнічае патанненню экспартуемых тавараў для канчатковых спажыўцоў.

Перспективы поставок белорусских товаров в страны Азии

.