Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Кожная шостая расійская кампанія, якая працуе на БУТБ, зарэгістраваная ў Смаленскай вобласці

13.07.2022

Па выніках 1-га паўгоддзя Смаленская вобласць заняла другое месца сярод усіх рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі па колькасці кампаній, акрэдытаваных на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ).

«На беларускай біржавой пляцоўцы зараз акрэдытаваны 434 суб'екты гаспадарання са Смаленскай вобласці. Больш толькі прадстаўнікоў Масквы і Маскоўскай вобласці – 954. Усяго на біржы працуе 2871 рэзідэнт Расійскай Федэрацыі. Гэта значыць практычна кожны шосты расейскі ўдзельнік біржавых таргоў – смалянін», – паведаміў начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій падчас беларуска-расійскага дзелавога форуму па пытаннях трансмежавага біржавога гандлю, які адбыўся 12 ліпеня 2022 г. на базе Гандлёва-прамысловай палаты Смаленскай вобласці. У мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 40 прадстаўнікоў бізнесу з дадзенага рэгіёна Расіі.

Forum-seminar-v-Smolenske-2

Паводле слоў Аляксандра Башлія, на рэгулярнай аснове ў таргах бяруць удзел больш за трэць ад усіх акрэдытаваных смаленскіх кампаній, у тым ліку 14 новых, якія прыйшлі на БУТБ у гэтым годзе. У Беларусі яны купляюць сметанковы і рапсавы алей, мяса буйной рагатай жывёлы, сухое цэльнае і абястлушчанае малако, гарбарную сыравіну і друз, у той час як на беларускі рынак са Смаленскай вобласці ў асноўным пастаўляецца збожжа і тавары прамысловага прызначэння.

Forum-seminar-v-Smolenske-1

«Дзякуючы цеснаму ўзаемадзеянню з гандлёва-прамысловай палатай і цэнтрам падтрымкі экспарту Смаленскай вобласці сума здзелак, заключаных смаленскімі кампаніямі на біржавых таргах, вырасла амаль у 3 разы ў параўнанні з 1-м паўгоддзем 2021 года. Прычым станоўчая дынаміка была характэрна і для транзітных здзелак, калі і прадавец, і пакупнік не з'яўляюцца рэзідэнтамі Рэспублікі Беларусь. Па гэтым паказчыку Смаленская вобласць таксама ўвайшла ў тройку лідэраў з сумай 162 мільёны расійскіх рублёў, уступіўшы толькі Маскоўскай і Ленінградскай абласцям. У цэлым «транзітны» напрамак атрымаў сёлета дадатковы імпульс у сувязі з запускам пляцоўкі імпартазамяшчэння, якая дае магчымасць закупляць імпартазамяшчальныя тавары ў краінах Еўразійскага эканамічнага саюза і ў Кітаі. Гэтым інструментам актыўна карыстаюцца як беларускія, так і расійскія прадпрыемствы», – адзначыў прадстаўнік БУТБ.

.