Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

Егіпецкая таварная біржа вывучыць вопыт БУТБ у сферы біржавога гандлю і імпартазамяшчэння

17.06.2022

Вопыт Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) па распрацоўцы і забеспячэнні функцыянавання электроннай гандлёвай пляцоўкі імпартазамяшчэння можа быць выкарыстаны Егіпецкай таварнай біржай (EMX), з якой у БУТБ падпісаны мемарандум аб супрацоўніцтве. Дадзенае пытанне абмяркоўвалася падчас анлайн-сустрэчы паміж кіраўніцтвам і тэхнічнымі спецыялістамі БУТБ і EMX.

DSCF1953.JPG

Акрамя тэхналагічнага складніка, егіпецкі бок цікавіла схема арганізацыі і правядзення таргоў на біржавой пляцоўцы, склад удзельнікаў, асаблівасці цэнаўтварэння, прынцыпы фарміравання электронных каталогаў тавараў і інструменты кантролю за выкананнем здзелак.

«Мы хацелі б дэталёва вывучыць беларускі досвед у сферы біржавога гандлю і, магчыма, пераняць некаторыя тэхналагічныя і арганізацыйныя рашэнні, якія дапамогуць павысіць эфектыўнасць працы нашай гандлёвай платформы. Асаблівую цікавасць для нас уяўляюць таргі сельгаспрадукцыяй, металамі і прадукцыяй нафтахіміі, паколькі на дадзены момант менавіта гэтыя групы тавараў прадстаўлены ў нашай гандлёвай сістэме. Не менш каштоўнай будзе інфармацыя аб вашай пляцоўцы імпартазамяшчэння. Электронны B2B-гандаль – зусім новы для нас кірунак, а ўкаранёныя ў вас механізмы аўтаматычнага пошуку і апавяшчэнняў разам з магчымасцю пастаўкі тавару пад заказ, безумоўна, павысілі б зручнасць выкарыстання егіпецкай пляцоўкі», – упэўнены выканаўчы дырэктар EMX Карым Мекі.

DSCF1946.JPG

Адказваючы на пытанні егіпецкіх калег, першы намеснік старшыні праўлення БУТБ Эдуард Бельскі пацвердзіў гатоўнасць развіваць супрацоўніцтва з EMX як у частцы абмену вопытам і інфармацыяй, так і ў частцы трансферу тэхналогій. Пры гэтым практычным вынікам такога ўзаемадзеяння павінна стаць павелічэнне біржавога тавараабароту паміж Рэспублікай Беларусь і Арабскай Рэспублікай Егіпет.

DSCF1955.JPG

«Любое міжбіржавое супрацоўніцтва павінна мець практычную накіраванасць, а менавіта - садзейнічаць наладжванню кантактаў і актывізацыі гандлёвых адносін паміж вытворцамі і спажыўцамі з розных краін. Таму пры неабходнасці мы гатовы адаптаваць нашы тэхналагічныя рашэнні для егіпецкага рынку і разгарнуць іх на базе вашай гандлёвай платформы. Гэта дазволіць вам зэканоміць час і чалавечыя рэсурсы і, адпаведна, значна хутчэй дасягнуць галоўнай мэты вашай біржы – стварэнне ў Егіпце арганізаванага аптовага таварнага рынку», – падкрэсліў Эдуард Бельскі.

.