Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ пашырыла геаграфію біржавога гандлю да 70 краін

19.01.2022

Ark Packaging Solutions стала першай кампаніяй з Рэспублікі Індыя, акрэдытаванай для ўдзелу ў таргах на Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ). Такім чынам, зараз на біржавой пляцоўцы працуюць рэзідэнты 70 краін. Апошні раз геаграфія біржавога гандлю пашыралася ў снежні 2021 г., калі на БУТБ прыйшла першая кампаніі з Пакістана. У прэс-службе БУТБ адзначаюць, што так актыўна кліенцкая база біржы не расла ўжо каля 10 гадоў.

«Усяго на нашай пляцоўцы акрэдытаваны больш за 5,5 тысячы замежных кампаній. Па выніках 2021 года ў дзясятку найбуйнейшых рынкаў збыту беларускіх тавараў увайшлі Літва, Германія, Латвія, Эстонія, Расія, Польшча, Нідэрланды, Вялікабрытанія, Славакія і Кітай. У Еўрасаюз у асноўным пастаўляліся піламатэрыялы, паліўныя гранулы, рапсавы алей і прадукцыя перапрацоўкі цукровых буракоў. Вялікабрытанія купляла пілапрадукцыю, драўляныя слупы, калы і гарбарны паўфабрыкат «вет-блю». У Расію экспартавалася сухое малако, сметанковае масла, сыры і прадукцыя перапрацоўкі алейных. У сваю чаргу, кітайскія кампаніі актыўна набывалі піламатэрыялы, рапсавы алей і цукар. У бягучым годзе, безумоўна, разлічваем на далейшае пашырэнне геаграфіі біржавога гандлю. Гэтаму будзе садзейнічаць і аўтарытэт біржы як міжнароднай гандлёвай платформы. Толькі за мінулы год у нас акрэдытаваліся кампаніі з 5 новых краін: Бразіліі, Гібралтара, Пакістана, Паўднёвай Карэі і Японіі. Прыход на біржу першай кампаніі з Індыі – вынік праведзенай у 2021 годзе работы па прыцягненню на таргі кампаній з рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі. Стратэгічная задача – максімальна дыверсіфікаваць экспарт айчыннай прадукцыі, перш за ўсё за кошт краін «далёкай дугі», – пракаментавалі ў прэс-службе БУТБ.

Даведачна
Заснаваная ў 2010 г., Ark Packaging Solutions займаецца вытворчасцю і рэалізацыяй шырокай наменклатуры пакавальных матэрыялаў з тэкстылю. У Беларусі Ark Packaging Solutions плануе набываць сінтэтычнае валакно і акрыланітрыл

.