Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае прыцягнуць на беларускі рынак сельгасвытворцаў з Саратаўскай вобласці

21.03.2022

У мэтах прадухілення дэфіцыту найбольш запатрабаваных відаў сельгаспрадукцыі на ўнутраным рынку Рэспублікі Беларусь і забеспячэння прымальнага ўзроўню цэн для айчынных спажыўцоў Беларуская ўніверсальная таварная біржа (БУТБ) плануе прыцягнуць на біржавыя таргі пастаўшчыкоў прадукцыі АПК з Саратаўскай вобласці Расійскай Федэрацыі, якая па выніках 2021 г. прызнана лидэрам па экспарце сельгаставараў сярод суб'ектаў Прыволжскай федэральнай акругі.

БУТБ разлічвае прыцягнуць на беларускі рынак сельгасвытворцаў з Саратаўскай вобласці

Дадзенай тэме было прысвечана выступленне начальніка ўпраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандра Башлія на дзелавым форуме «Рэверсная бізнес місія» ў Саратаве, арганізаваным Цэнтрам падтрымкі экспарту Саратаўскай вобласці. Па словах прадстаўніка біржы, санкцыі, уведзеныя краінамі Захаду, стварылі перадумовы для актывізацыі ўзаемнага гандлю паміж Беларуссю і Расіяй. У сувязі з гэтым прымяненне біржавога механізма можа дапамагчы максімальна рэалізаваць патэнцыял двухбаковага гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, у тым ліку ў сферы АПК.

БУТБ разлічвае прыцягнуць на беларускі рынак сельгасвытворцаў з Саратаўскай вобласці

«Шроты і макуха алейных культур з'яўляюцца аднымі з самых запатрабаваных тавараў сельскагаспадарчай групы на беларускім біржавым рынку. У мінулым годзе сума здзелак з гэтай прадукцыяй склала 163 млн USD. Аднак зараз з-за сыходу ўкраінскіх пастаўшчыкоў назіраецца некаторае зніжэнне аб'ёмаў прапановы. Гэта адкрывае шырокія магчымасці для Саратаўскай вобласці, дзе працуюць буйныя перапрацоўшчыкі семя сланечніка. Упэўнены, што ім было б цікава дыверсіфікаваць свае экспартныя пастаўкі, значная доля якіх прыпадала на краіны Еўропы. У сваю чаргу беларускія прадпрыемствы гатовы экспартаваць у Саратаўскую вобласць сельгастэхніку і камплектуючыя, выкарыстоўваючы для гэтага біржавую B2B-пляцоўку прамысловых і спажывецкіх тавараў. Іншымі словамі, патэнцыял узаемавыгаднага супрацоўніцтва вельмі высокі», – падкрэсліў Аляксандр Башлій. 

БУТБ разлічвае прыцягнуць на беларускі рынак сельгасвытворцаў з Саратаўскай вобласці

У рамках дзелавога форуму таксама адбыліся перагаворы з шэрагам вытворчых і гандлёвых прадпрыемстваў Саратаўскай вобласці, якія спецыялізуюцца на рэалізацыі кармавых дабавак і прадуктаў харчавання. Дасягнуты дамоўленасці аб выстаўленні гэтых тавараў на біржавыя таргі, у тым ліку для экспарту ў трэція краіны праз механізм транзітных здзелак.   

.