Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ разлічвае актывізаваць біржавы гандаль Беларусі і Пакістана

25.07.2022

Перспектывы арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан з прымяненнем механізма біржавых таргоў абмеркаваны падчас сустрэчы прадстаўнікоў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з дэлегацыяй дзелавых колаў Ісламскай Рэспублікі Пакістан. 

Перспектывы арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан

У прыватнасці, плануецца прапрацаваць пытанне рэалізацыі на пакістанскі рынак піламатэрыялаў, якія карыстаюцца высокім попытам у будаўнічай і мэблевай галінах, а таксама наладзіць экспарт прадукцыі нафтахімічнай галіны, якую актыўна купляюць на біржавой пляцоўцы кампаніі з Індыі.

Перспектывы арганізацыі экспартных паставак беларускай прадукцыі ў Пакістан

«Пакістан – пакуль што новы для нас рынак, але мы бачым у ім вялікі патэнцыял – як у частцы продажаў беларускіх тавараў, так і імпарту пакістанскай прадукцыі. З гэтай мэтай літаральна ўчора была акрэдытаваная першая кампанія-брокер з Пакістана. У якасці прафесійнага ўдзельніка таргоў яна мае намер прыцягваць на біржавую пляцоўку пакупнікоў піламатэрыялаў і тавараў сельскагаспадарчай групы, а таксама садзейнічаць пакістанскім вытворцам рысу, каляровых металаў і тэкстылю ў пошуку дзелавых партнёраў у Рэспубліцы Беларусь. З дапамогай новага брокера мы таксама хацелі б наладзіць пастаўкі ў Пакістан беларускага сінтэтычнага валакна, поліэтылену, сульфату амонію і іншай прадукцыі хіміі і нафтахіміі. Напрыклад, індыйскія кампаніі рэгулярна закупляюць гэтыя тавары на нашай гандлёвай платформе. Я думаю, для Пакістана гэтая тэма таксама вельмі актуальная», – лічыць начальнік упраўлення знешнеэканамічнай дзейнасці БУТБ Аляксандр Башлій.

У рамках візіту на БУТБ пакістанскія прадпрымальнікі таксама мелі магчымасць азнаёміцца з прынцыпамі працы, функцыяналам і перавагамі біржавой пляцоўкі імпартазамяшчэння. Пры гэтым адна з кампаній, якая займаецца вытворчасцю спартыўнай экіпіроўкі, выказала жаданне выйсці на беларускі рынак, размясціўшы сваю прадукцыю ў электронным каталогу імпартазамяшчальных тавараў. Што тычыцца здзяйснення здзелак, то на пачатковым этапе разглядаецца варыянт удзелу ў таргах праз брокера.


.