Top.Mail.Ru
Час працы кантакт-цэнтра:
пн - чц: з 9:00 да 18:00
пт: з 9:00 да 16:45
перапынак: з 13:00 да 13:45
сб - нд.: выхадныя
Мабільнае прыкладанне БУТБ
Сацыяльныя сеткі
Шрыфт
Памер шрыфта
Інтэрвал
Колеравая схема

БУТБ працуе над пераарыентацыяй экспарту піламатэрыялаў у краіны MENA

18.03.2022

Практычныя пытанні арганізацыі экспарту беларускіх піламатэрыялаў у краіны MENA (Блізкі Усход і Паўночная Афрыка) з прымяненнем біржавога механізма абмеркаваны ў ходзе перагавораў прадстаўнікоў Беларускай універсальнай таварнай біржы (БУТБ) з наведвальнікамі і экспанентамі Міжнароднай выстаўкі лесаматэрыялаў і дрэваапрацоўчага абсталявання (Dubai International Wood & Wood Machinery Show), якая праходзіла 15-17 сакавіка 2022 г. у Дубаі, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты.

IMG-20220317-WA0002 — копия.jpg

У прыватнасці, буйны імпарцёр і дыстрыб'ютар лесаматэрыялаў на тэрыторыі ААЭ Beston Wood Industries LLC заявіў аб гатоўнасці выйсці на рынак Рэспублікі Беларусь праз біржавую пляцоўку, а егіпецкі вытворца мэблевых шчытоў і дзвярных палотнаў Good Wood LLC мае намер акрэдытавацца на БУТБ з мэтай закупкі абрэзнай іншай прадукцыі беларускіх дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў.

IMG-20220317-WA0001 — копия.jpg

У рамках выставы дэлегацыя БУТБ таксама сустрэлася з прадстаўнікамі лесапрамысловай галіны з Рэспублікі Комі (Расійская Федэрацыя). Бакі абмяняліся вопытам гандлю з краінамі MENA і дамовіліся аб рэалізацыі сумеснага праекта па экспарце беларускай пілапрадукцыі ў Сірыю. Дастаўку тавару пакупнікам плануецца ажыццяўляць чыгуначным транспартам з перавалкай у порце Санкт-Пецярбурга.


.